Ордэн Дружбы народаў (Беларусь)
Ордэн Дружбы народаў — дзяржаўная ўзнагарода сучаснай Беларусі. Статут ордэнаОрдэнам Дружбы народаў узнагароджваюцца грамадзяне:
Ордэн Дружбы народаў носіцца на шыйнай стужцы. Апісанне![]() Ордэн Дружбы народаў уяўляе сабой знак, выкананы ў форме пяці- і дзесяціканцовай зорак. Пяціканцовая зорка, пакрытая чырвонай эмаллю і апраўленая па контуры выпуклымі кроплямі, накладваецца на дзесяціканцовую зорку дыяметрам 59 мм, якая ўтворана пяццю залацістымі пірамідальнымі гранямі і пяццю залацістымі пучкамі разбежных прамянёў. У цэнтры ордэна размешчана накладная выява зямнога шара з пяццю кантынентамі, асобныя дэталі якога пакрыты сіняй эмаллю. Зямны шар абрамлены абадком з выявай поціскаў рукі. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна. Ордэн пры дапамозе вушка і плоскага кальца, да якога прымацаваны прамавугольны знак памерам 14х14 мм, які ўяўляе ў мініяцюры Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, злучаецца з муаравай стужкай сіняга колеру шырынёй 44 мм. Ордэн Дружбы народаў вырабляецца са срэбра з пазалотай. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia