Павел Аляксандравіч Міхайлаў
Павел Аляксандравіч Міхайлаў (нар. 13 кастрычніка 1950, Ушкавіца, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі лінгвіст, адзін з вядучых спецыялістаў у галіне дыялекталогіі. Кандыдат філалагічных навук (1981), дацэнт. Вучоны сакратар Інстытута мовазнаўства АН БССР (з 1983), загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі (з 1986). Загадчык кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ (1993—2009), дацэнт гэтай жа кафедры (2009—2014). БіяграфіяПасля заканчэння ў 1968 г. сярэдняй школы № 1 г. Кобрына, службы ва ўзброеных сілах СССР паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, дзе атрымаў спецыяльнасць выкладчыка рускай мовы і літаратуры. Студэнцкія гадыПрымаў удзел у працы дыялекталагічнага таварыства. Разам са многімі вядомымі беларускімі і замежнымі вучонымі ездзіў у дыялекталагічныя экспедыцыі, арганізаваныя Інстытутам мовазнаўства АН БССР. Займаўся вывучэннем беларускіх гаворак, збіраннем дыялектнага матэрыялу, які лёг у аснову шматлікіх акадэмічных слоўнікаў і дыялектных атласаў. Першыя сур’ёзныя навуковыя працы прысвечаны асаблівасцям паўночналагішынскіх гаворак і батанічнай тэрміналогіі. Патрыхтаваныя мікратапанімічныя матэрыялы былі ўключаны ў аўтарытэтную акадэмічную манаграфію «Мікратапанімія Беларусі» (Мінск, 1974)[1]. АспірантураПа заканчэнні педінстытута (1975 г.) некаторы час працаваў настаўнікам рускай і беларускай мовы і літаратуры ў Лелікаўскай сярэдняй школе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Паступіў у аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР. У 1979 г. аспірантам былі падрыхтаваны шматлікія навуковыя артыкулы па тэме даследавання. Прымаў удзел у міжнародных дыялекталагічных канферэнцыях, працягваў вывучэнне беларускай дыялектнай і анамастычнай лексікі ў экспедыцыях па краіне. Скончыўшы аспірантуру, пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук Ю. Ф. Мацкевіч падрыхтаваў і ў 1981 г. паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную вывучэнню лексікі ганчарнага промыслу[1]. Праца ў Інстытуце мовазнаўстваЗ 1982 г. пачаў выконваць абавязкі вучонага сакратара Інстытута мовазнаўства. Быў абраны на пасаду вучонага сакратара інстытута (1983 г.) і загадчыка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі (1986 г.). Прымаў актыўны ўдзел у стварэнні дыялектных слоўнікаў, лексічнага атласа беларускай мовы, арганізоўваў дыялекталагічныя экспедыцыі. Браў удзел у дыялекталагічных экспедыцыях, падчас якіх вывучаліся гаворкі беларуска-літоўска-польскага пагранічча, у падрыхтоўцы картатэкі «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (1979—1986 гг.). З’яўляецца аўтарам 864 слоўнікавых артыкулаў (певянь — плашэйны) у трэцім томе і 850 артыкулаў (плева — поясаваць) у чацвёртым томе выдання. Прымаў удзел у стварэнні ўсіх пяці тамоў «Тураўскага слоўніка» (1982—1987 гг.), які ўключае больш за 20 тысяч слоў з лексікі мясцовай гаворкі жыхароў Турава і звыш 30 навакольных вёсак. Апрацаваў большасць тэкстаў з магнітафонных запісаў мясцовай гаворкі, многія з якіх былі запісаны асабіста ў часе дыялекталагічных экспедыцый на Тураўшчыну ў 1982—1983 гг. З’яўляецца аўтарам слоўнікавых артыкулаў на літару П (понабегаць — посіцевець) у чацвёртым томе выдання, на літары Т, Ф, Х — у пятым. Усяго для слоўніка П. Міхайлавым былі падрыхтаваны 1800 слоўнікавых артыкулаў і анамастычны дадатак да пятага тома выдання, дзе зафіксавана 2099 онімаў. Займаўся арганізацыяй шматлікіх дыялекталагічных экспедыцый — па Палессе, Міншчыну, Сенненшчыну і ў іншыя рэгіёны. Ва ўмовах складанай эканамічнай сітуацыі канца 1980-х — пачатку 1990-х гадоў арганізаваў выданне «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (падрыхтаваў 113 карт). Прымаў актыўны ўдзел у рабочых нарадах па Лінгвістычным атласе Еўропы і Агульнаславянскім атласе. Быў адказным сакратаром штогодніка «Беларуская лінгвістыка», вучоным сакратаром Навуковага савета АН БССР па праблемах мовазнаўства, актыўна ўзаемадзейнічаў з кафедрамі мовы ўніверсітэтаў і педінстытутаў рэспублікі, мовазнаўчымі навуковымі ўстановамі Польшчы і Літвы[1]. Выкладчыцкая працаЗ 1991 г. па запрашэнні загадчыка кафедры беларускага мовазнаўства Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага прафесара М. С. Яўневіча пачаў працаваць на пасадзе дацэнта, а з 1993 да 2009 года ўзначальваў кафедру беларускага мовазнаўства. Чытаў лекцыі і праводзіў практычныя заняткі па такіх вучэбных дысцыплінах, як сучасная беларуская літаратурная мова, беларуская дыялекталогія, уводзіны ў мовазнаўства, агульнае мовазнаўства, параўнальная граматыка ўсходнеславянскіх моў, гісторыя беларускай літаратурнай мовы, практыкум па беларускай мове, распрацаваў спецкурсы «Беларуская анамастыка», «Беларуская антрапанімія» і «Сацыяльная лінгвістыка». Кіраваў падрыхтоўкай вучэбна-метадычных дапаможнікаў для студэнтаў і школьнікаў (звыш 30). Быў вучоным сакратаром савета па абароне кандыдацкіх дысертацый. Кіраваў навуковымі тэмамі, якія ўваходзілі ў Дзяржаўную праграму фундаментальных даследаванняў: «Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці лексічнай сістэмы беларускай дыялектнай мовы» (2003—2006), «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння» (2007—2010). Падрыхтаваў 9 кандыдатаў навук[1]. Навуковыя працыЗаймаўся папулярызацыяй беларускай навукі. Аўтар больш за 350 работ у галіне беларускай дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, анамастыкі, тэрміназнаўства, гісторыі лінгвістыкі і акцэнталогіі. Рэдагаваў тэрміналагічныя выданні па матэматыцы, распрацоўваў біялагічную тэрміналогію, што вылілася ў выданне «Кароткага руска-беларускага тлумачальнага слоўніка па агульнай біялогіі». Падрыхтаваў для часопіса «Роднае слова» цыкл публікацый, прысвечаных даследаванню найменняў роднасці і сваяцтва. Зрабіў шэраг публікацый, прысвечаных вывучэнню рэгіянальных акцэнтных сістэм у беларускай мове, быў рэдактарам «Атласа гаворак паўночна-ўсходняй Брэстчыны» Ю. Чарнякевіча і інш. У 2015 годзе апублікаваў працу «Лингвистика Беларуси: аннотированный указатель диссертаций (1991—2013)»[2], у якой сістэматызаваны звесткі пра дысертацыйныя даследаванні па беларускай мове, абароненая ў 1991—2013 гадах. У 2017 годзе пабачыла свет кніга «Мовазнаўцы: нарысы па гісторыі беларускай лінгвістыкі»[3], у якой змешчаны шматлікія нарысы пра лінгвістаў старэйшага пакалення і сучаснікаў − Р. Аванесава, А. Аксамітава, А. Бардовіча, А. Баханькова, Н. Вайтовіч, М. Васілеўскага, І. Волкава, Л. Выгонную, В. Вярэніча, І. Гайдукевіча, М. Дурнаво, А. Зубава, М. Кавалёву, Ф. Клімчука, А. Крывіцкага, Б. Лапава, Ю. Мацкевіча, І. Насовіча, К. Панюціч, Я. Рамановіч, П. Сцяцко, Т. Сцяшковіч, А. Чабярук, Ф. Янкоўскага, М. Яўневіча і інш.[1] Публікацыі
Публікацыі пра П. А. Міхайлава
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia