Дзмітрый Васільевіч Дзятко
Дзмітрый Васільевіч Дзятко (нар. 18 студзеня 1981, Мінск, БССР, СССР) − беларускі мовазнавец і педагог. Доктар філалагічных навук (2023), прафесар (2023). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (БДПУ) у 2003 годзе. Спецыяліст у галіне беларускай мовы і літаратуры, сусветнай і айчыннай культуры. Вучыўся ў П. А. Міхайлава, Э. Д. Блінавай, Н. В. Гаўрош, А. А. Каўруса, М. С. Яўневіча, Т. М. Трыпуцінай, А. У. Рагулі, Л. М. Лыча, І. Р. Угліка, У. А. Васілевіча. Выпускнік аспірантуры БДПУ (у форме саіскальніцтва, 2007) і дактарантуры БДПУ (2021). Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Фарміраванне і склад беларускай матэматычнай тэрміналогіі» (абаронена ў 2007 годзе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі; апаніравалі А. М. Булыка і Г. Ф. Вештарт). Тэма доктарскай дысертацыі: «Беларуская лінгвістычная тэрмінаграфія: генезіс, структура, тыпалогія» (абаронена ў 2022 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; апаніравалі А. А. Барковіч, І. А. Гапоненка, Я. Я. Іваноў). Заснавальнік тэорыі беларускай лінгвістычнай тэрмінаграфіі. Член Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[2]. Педагагічная працаЗ 2003 года працуе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. З 2009 г. да 2018 г. — загадчык кафедры беларускага мовазнаўства. З 2018 г. — загадчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі. Выкладае дысцыпліны «Агульнае мовазнаўства», «Уводзіны ў мовазнаўства», «Беларускае мовазнаўства», «Гісторыя лінгвістыкі», «Стараславянская мова», «Гісторыя беларускай мовы», «Метадалогія лінгвістычных вучэнняў», «Асновы лінгвістычных даследаванняў» і іншыя. У 2009 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта, у 2023 — прафесара. Стажыраваўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (Беларусь), Інстытуце лінгвістычных даследаванняў РАН (Расія), Універсітэце імя Канстанціна Філосафа (Славакія), Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (Віцебск) і іншых. Навуковае прадстаўніцтва
Навуковыя інтарэсыСпецыяліст у галіне беларускай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі, тэрміназнаўства, гісторыі мовазнаўства, сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Распрацаваў новы інтэрдысцыплінарны напрамак — тэорыю сістэмнай арганізацыі і параметрызацыі беларускай лінгвістычнай тэрмінасферы, прапанаваў і абгрунтаваў канцэпцыю вывучэння і апісання беларускага металінгвістычнага кантынуума. Аўтар больш за 350 навуковых публікацый[7]. Асноўныя публікацыі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia