Павел Антонавіч Каўрыга
Павел Антонавіч Каўрыга (нар. 18 чэрвеня 1946, в. Кайцені, Маладзечанскі раён) — беларускі вучоны ў галіне кліматалогіі, аграметэаралогіі і экалогіі. БіяграфіяНарадзіўся ў 1946 годзе ў в. Кайцені Маладзечанскага раёна. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ, працаваў асістэнтам, затым дацэнт кафедры агульнага землязнаўства. У 1974 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Меліярацыя клімату глебаў асушаемых тэрыторый». Праходзіў навуковую стажыроўку ва ўніверсітэтах Берліна і Гале (Германія), скончыў ФПК Маскоўскага дзяржуніверсітэта імя М. Ламаносава па спецыяльнасці «Метэаралогія і кліматалогія». Аўтар каля двухсот навуковых прац і вучэбных дапаможнікаў, арыгінальных кліматычных і феналагічных карт, што ўвайшлі ў «Атлас Рэспублікі Беларусь», «Нацыянальны атлас Беларусі», энцыклапедычныя выданні. Стварыў і выдаў «Руска-беларускі слоўнік па метэаралогіі і кліматалогіі» (1992). Ім створана методыка пабудовы буйнамасштабных мікракліматычных карт, якія дазваляюць весці сельскую гаспадарку ў адпаведнасці з экалагічнымі ўмовамі канкрэтнага поля, вызначаць нормы і тэрміны правядзення меліярацыйных і агратэхнічных мерапрыемстваў. Даследуе праблемы сучасных змяненняў і ваганняў клімату, яго экстрэмальныя праяўленні — засушлівасць і пераўвільготненасць, якія парушаюць устойлівае развіццё прыродных і сацыяльных сістэм Беларусі. Выбраная бібліяграфія
Прэміі і ўзнагароды
Спасылкі
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia