Павел Мікалаевіч Сцяпанаў
Павел Мікалаевіч Сцяпанаў (25.12.1895 (06.01.1896), Нікольскае, Спаскі павет, Казанская губерня — 1982, Смаленск) — савецкі ўрач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1944), прафесар (1945)[2]. БіяграфіяНарадзіўся 25 снежня 1895 года (6 студзеня 1896 года па новым стылі) ў с. Нікольскае Спаскага павета Казанскай губерні ў сялянскай сям’і. Закончыў медыцынскі факультэт Азербайджанскага ўніверсітэта (1927). Працаваў у Бакінскім медыцынскім інстытуце (1927—1929), Хачмазскай раённай бальніцы і трапічнай станцыі (Азербайджан, 1929—1930), Маскоўскім інстытуце гематалогіі і пералівання крыві (1930—1932), 2-м Маскоўскім (1932—1939), Сталінабадскім (1941—1949) медыцынскіх інстытутах[2]. У 1949—1953 гадах — загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова ў 1949—1951 гадах — галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1953—1970 гадах — загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі Смаленскага медыцынскага інстытута[3]. Памёр у 1982 годзе ў Смаленску. Пахаваны ў Смаленску. Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: гематалогія; нагнаіцельныя працэсы ў лёгкіх; лячэнне рэўматызму; інфекцыйныя хваробы[2]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia