Павел Сяргеевіч Пацёмкін

Павел Сяргеевіч Пацёмкін
Governor-General of the Caucasus Viceroyalty[d]
1785 — 1787
Пераемнік Peter Tekeli[d]

Нараджэнне 27 чэрвеня (8 ліпеня) 1743
Смерць 29 сакавіка (9 красавіка) 1796 (52 гады)
Род House of Potyomkin[d]
Адукацыя
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў Руская імператарская армія
Званне генерал-аншэф
Бітвы
Узнагароды
Order of St. George, 2nd class Order of St. George, 3rd class ордэн Святога Георгія IV ступені кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святой Ганны I ступені залатая зброя «За храбрасць»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Па́вел Сярге́евіч Пацёмкін (1743 — 1796) — граф, расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, далёкі сваяк Рыгора Аляксандравіча Пацёмкіна.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, з 1756 года на вайсковай службе, удзельнік руска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў. Указам Кацярыны II ад 11 чэрвеня 1774 года прызначаны начальнікам Казанскай і Арэнбургскай сакрэтных камісій па следству і пакаранню ўдзельнікаў Пугачоўскага бунту. Знаходзіўся ў Казані ў момант яе ўзяцця войскамі Пугачова 15 ліпеня 1774 года, разам з гарнізонам і гараджанамі замкнуўся ў Казанскім крамлі. Толькі хуткі падыход атрада Міхельсона выратаваў крэмль ад штурму.

Асабіста кіраваў правядзеннем допытаў палонных пугачоўскіх атаманаў І. Н. Белабародава, І. Н. Зарубіна, І. І. Ульянава і іншых у Казані, пазней у Сімбірску. У кастрычніку 1774 года разам з генерал-аншэфам П. І. Паніным, ваенным кіраўніком падаўлення паўстання, праводзіў допыты Е. І. Пугачова ў Сімбірску, а затым удзельнічаў у правядзенні генеральнага следства ў Маскве. Пасля сканчэння следства і суда ў студзені 1775 года Пацёмкін узнагароджаны шпагай з алмазамі.

У 17841788 гадах быў прызначаны саратаўскім генерал-губернатарам і адначасова з 1785 года — генерал-губернатарам каўказскага намесніцтва.

З 1787 года з пачаткам руска-турэцкай вайны — у дзеючым войску, удзельнічаў ва ўзяцці Ізмаіла, за адрозненне пры штурме ўзнагароджаны ордэнам Св. Георгія 2-га класа. У 1794 годзе ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у Польшчы, у тым ліку пры ўзяцці Прагі. Па канчатку баявых дзеянняў атрымаў званне генерал-аншэфа, а ў 1795 годзе тытул графа.

Указам імператрыцы Кацярыны II ад 3 чэрвеня 1791 года Пацёмкіну была падаравана суконная фабрыка ў сяле Глушкова Курскай губерні са ўсімі паселішчамі, людзьмі і з землямі.

Паэт-аматар, аўтар шэрагу вершаваных твораў.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya