Павел Уладзіміравіч Чарнышоў
Павел Чарнышоў (нар. 12 ліпеня 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Клубная кар’ераВыхаванец гомельскай СДЮШАР-8, з 2012 года выступаў за дубль «Гомеля». З лета 2014 года пачаў трапляць у асноўную каманду, дэбютаваў за яе 25 ліпеня 2014 года, выйшаўшы ў дадатковы час у кубкавым матчы супраць светлагорскага «Хіміка» (2:0). 14 верасня таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на 75-й хвіліне матча з наваполацкім «Нафтанам» (1:5). 30 лістапада 2014 года ўпершыню з’явіўся ў стартавым складзе гомельскай каманды ў матчы з мінскім «Дынама» (2:0), тады ж адзначыўся галявой перадачай. У снежні 2014 года на два гады падоўжыў кантракт з «Гомелем»[2]. У сезоне 2015 замацаваўся ў асноўнай камандзе гамяльчан, нярэдка стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. У сезоне 2016 дапамог «Гомелю» перамагчы ў Першай лізе, звычайна выходзячы на замену. Сезон 2017 поўнасцю прапусціў з-за траўмы. У студзені 2018 года перайшоў у жыткавіцкі ЮАС[3]. У студзені 2019 года пакінуў каманду[4] і неўзабаве далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», іграком якога афіцыйна стаў у лютым. Аднак, за рэчыцкі клуб згуляў толькі ў чатырох матчах (2 у чэмпіянаце Беларусі і 2 у Кубку Беларусі), пасля чаго ў ліпені пакінуў каманду. Міжнародная кар’ераДэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі 16 студзеня 2015 года ў матчы супраць Туркменістана на Кубку Садружнасці 2015 у Санкт-Пецярбургу. У выніку, прыняў удзел ва ўсіх шасці матчах зборнай на гэтым турніры, але пасля ў зборную ўжо не выклікаўся. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia