Падручны польска-беларускі слоўнік

Падручны польска-беларускі слоўнік
Мова арыгінала беларуская і польская
Выдавецтва Wiedza Powszechna[d]
Выпуск 1962
Месца публікацыі Варшава
Старонак 1 084

Падру́чны по́льска-белару́скі сло́ўнік (ППБС-62) — двухмоўны перакладны слоўнік, выдадзены ў 1962 годзе ў Варшаве. Галоўныя рэдактары — Антаніна Абрэмбская-Яблонская і Мікалай Бірыла[1]. Налічвае каля 40 000 слоў[2].

Укладанне

Работа над слоўнікам пачалася ў 1955 годзе ў сектары беларускай філалогіі пры Польска-савецкім інстытуце (ВД). Кіравала працай загадчыца кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта прафесарка Антаніна Абрэмбская-Яблонская, бралі ўдзел таксама супрацоўнікі сектару беларускай філалогіі Польска-савецкага інстытута і кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта Лідзія Базылюк, Лідзія Галавінская, Ларыса Гутнік, Барыс Мерынг і Баляслаў Манкевіч. З беларускага боку ўдзельнічаў мовазнавец акадэмік Мікалай Бірыла, які ў той час працаваў загадчыкам сектара тэрміналогіі Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук БССР і чытаў лекцыі па беларускай мове ў Варшаўскім універсітэце. Але і пасля вяртання ў Беларусь ён працягваў удзел у працы над слоўнікам па пошце[3].

Бібліяграфія

Крыніцы

  1. Сувязі 2018, с. 151.
  2. Сувязі 2018, с. 154.
  3. Сувязі 2018, с. 152.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya