Пажарніца трысняговая
Пажа́рніца трысняговая[1] (Calamagrostis arundinacea) — від кветкавых раслін роду Пажарніца (Calamagrostis) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Батанічнае апісанне![]() 2. Ammophila arenaria. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796 Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1,5 м. Утварае рыхлую дзярніну. Ад дзярніны адыходзяць паўзучыя карэнішчы. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае, лінейна-ланцэтнай формы, бліскучае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Каля асновы ліста маецца бародка з валаскоў. Суквецце — падоўжаная, часам перарывістая мяцёлка. Кветкавыя каласкі зялёнага з жаўтаватым адценнем колеру. Ніжняя кветкавая лускавінка разарваная на верхавінцы і асцюком, выходзячым з ніжняй чвэрці яе спінкі. Плод — зярняўка. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных і трапічных (Бутан, Пакістан) абласцей Азіі[2]. Ценевынослівая расліна[3]. Мезафіт і мезатроф[3]. Расце ў лясах, на ўзлесках, палянах, сярод хмызняку. Цвіце ў чэрвені—ліпені[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia