Пазітыўная свабода
Пазітыўная свабода характарызуецца як магчымасць і наяўнасць рэсурсаў для рэалізацыі свайго ўласнага патэнцыялу (гэта можа мець на ўвазе і свабоду ад унутраных бар'ераў);[1] выкарыстоўваецца ў якасці проціпастаўлення негатыўнай свабодзе, якая з'яўляецца свабодай ад знешніх абмежаванняў.[2] Неад'емнай часткай канцэпцыі пазітыўнай свабоды з'яўляецца ўяўленне аб тым, што свабода вызначаецца здольнасцю грамадзян браць удзел у кіраванні ці ў добраахвотнай кааперацыі (у выпадку з анархістамі). Ісая Берлін у сваім эсэ «Дзве канцэпцыі свабоды» (1958) піша пра тое, што пазітыўнае значэнне свабоды
Пазітыўнае паняцце свабоды з'яўляецца цэнтральнай ідэяй сацыял-лібералізму (у ЗША таксама выкарыстоўваюць скарочаную назву — лібералізм), што адрознівае яго ад класічнага лібералізму.[3][4][5] Таксама ўяўленні аб пазітыўнай свабодзе аказалі ўплыў на палітычную філасофію сацыял-дэмакратыі. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia