Ісая Берлін
Ісая Берлін (англ.: Isaiah Berlin; 9 чэрвеня 1909 — 5 лістапада 1997) — англійскі філосаф, гісторык ідэй, тэарэтык. Лаўрэат Іерусалімскай прэміі 1979 года. БіяграфіяІсая Берлін нарадзіўся ў Рызе, быў адзіным выжыўшым дзіцём у заможнай яўрэйскай сям'і. Разам з сям'ёю жыў у Пскове, сведка падзей лютаўскай і кастрычніцкай рэвалюцыяў 1917 года. Сям'я з'язджае з Латвіі ў Англію ў 1920 годзе. У 1935 годзе Ісая бліскуча скончвае Оксфардскі ўніверсітэт і атрымлівае ступень магістра. У 1941 годзе Ісая Берлін працаваў у брытанскай службе інфармацыі ў Нью-Ёрку. У 1942—1945 гадах ён — першы сакратар брытанскага пасольства ў ЗША, яго справаздачы пра настроі ў Вашынгтоне з вялікай увагай вывучаў Уінстан Чэрчыль. У 1974 г. ён становіцца прэзідэнтам Брытанскай акадэміі. З 1975 г. І. Берлін — прафесар сацыяльна-палітычных навук у каледжы Усіх Душ у Оксфардзе.
У 1957 годзе каралева Вялікабрытаніі ўзвяла Ісаю Берліна ў рыцарскі сан, а ў 1971 годзе ён стаў кавалерам ордэна «За заслугі». Памёр у 1997 годзе. Працы
Шматлікія працы І. Берліна прысвечаны гісторыі рускай думкі, у прыватнасці, нараджэнню рускай інтэлігенцыі, яе ўнёску ў лібералізм і яе разладу з заходнім лібералізмам. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia