Палата прадстаўнікоў ЛівііПалата прадстаўнікоў Лівіі (араб. مجلس النواب, Majlis al-Nuwaab) — вышэйшы орган заканадаўчай улады Дзяржавы Лівія, абраны 25 чэрвеня 2014 года, які змяніў Усеагульны нацыянальны кангрэс[1][2]. Дзеючы прэзідэнт Палаты прадстаўнікоў — Агіла Салах Іса[3][4][5], яго намеснікі — Імхемед ШаІб і Ахмед Хума[6]. ГісторыяЗ-за абвастрэння становішча, першае паседжанне было праведзена 4 жніўня 2014 года ў гасцініцы Табрука[7][8][9]. З гэтай нагоды, у заяве Еўрапейскага Саюза было сказана[10]:
12 жніўня члены Палаты прадстаўнікоў прагаласавалі за абранне прэзідэнта Лівіі шляхам прамых выбараў, дата якіх не была названа[11], прынялі рашэнне аб неадкладнай ліквідацыі ўсіх дзеючых нерэгулярных узброеных фармаванняў былых паўстанцаў і адхіліць ад займаемай пасады муфтыя Лівіі Садэка аль-Гар’яні[12]. 13 жніўня 111 дэпутатаў Палаты з 124 прысутных на пасяджэнні прагаласавалі за неадкладнае ўвядзенне ў краіну міжнароднага кантынгенту з мэтай абароны грамадзянскага насельніцтва[13]. Аднак, па наяўных даных, ні ААН, ні якая-небудзь дзяржава не мела намеру ўводзіць войскі на тэрыторыю Лівіі[12]. 24 жніўня дэпутаты прагаласавалі за адхіленне ад пасады начальніка Генштаба УС Лівіі генерала Абдэль Салям Джадалу за сувязі з ісламістамі, прызначыўшы на яго пост генерала Абдэля Разака аль-Назуры. Таксама, пасля захопу галоўнага аэрапорта краіны, дэпутаты абвясцілі ісламісцкія групоўкі «Рассвет Лівіі», «Абаронцы ісламу», «Грамадскі савет шуры паўстанцаў Бенгазі» і «Ансар аш-Шарыа» тэрарыстычнымі арганізацыямі, даручыўшы арміі «ў самыя кароткія тэрміны ліквідаваць тэрарыстычную пагрозу ў асобе дадзеных арганізацый»[14][15]. 6 лістапада Вярхоўны суд Лівіі ў Трыпалі, разгледзеўшы заявы 12 лаяльных ісламістам дэпутатаў, вынес рашэнне аб прызнанні вынікаў апошніх выбараў несапраўднымі і аб роспуску Палаты прадстаўнікоў[16]. Аднак уплывовы дэпутат Палаты Абу-Бакр Баэйра адхіліў рашэнне суда, назваў яго «палітызаваным» і сказаў, што яно пакладзе шлях да падзелу краіны[17][18]. 30 снежня на тэрыторыі паркоўкі гасцініцы «Дар-эс-Салам» у Табруку, падчас пасяджэння Палаты прадстаўнікоў, тэрарыст-смяротнік падарваў замінаваны аўтамабіль[19]. У выніку выбуху ніхто не загінуў, акрамя самога нападніка, аднак былі паранены 11 чалавек, у тым ліку 3 дэпутаты[20]. Адказнасць за тэракт ніхто на сябе не ўзяў[21]. 25 лютага 2015 года прэзідэнт Палаты прадстаўнікоў Агіла Салах Іса вылучыў кандыдатуру Х. Хафтара на пасаду Вярхоўнага галоўнакамандуючага УС Лівіі[22]. Прызначэнне было зацверджана дэпутатамі Палаты на пасяджэнні 2 сакавіка[23]. Урад у Трыпалі расцаніў гэты крок як спрыянне далейшага абвастрэння барацьбы за ўладу, якое пагражала разарваць краіну на часткі, назваўшы Хафтара «ваенным злачынцам»[24]. Прысяга адбылася 3 сакавіка, з прысваеннем Хафтару звання генерал-лейтэнанта[25]. 5 кастрычніка члены Палаты прагаласавалі за падаўжэнне сваіх паўнамоцтваў ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі да 20 кастрычніка[26]. За дадзеную меру выказаліся 129 дэпутатаў з 131 прысутных[27]. Паводле ацэнак журналістаў, такі ход мог перашкодзіць намаганням ААН па заключэнні дамовы аб стварэнні ўрада нацыянальнага адзінства ў краіне з двума супрацьлеглымі парламентамі, апошнім тэрмінам для якога было 20 кастрычніка[28][29]. Між тым прадстаўнік Палаты Фарадж Хашэмі паведаміў, што мандат падоўжаны да перадачы ўлады новаму выбарным органу ў «мерах засцярогі ў выпадку, калі палітычныя перамовы скончацца нічым, пакінуўшы палітычны вакуум»[30]. 2 мая 2019 адбылося першае пасяджэнне ППЛ у Трыпалі, на якім дэпутаты выступілі за любую ініцыятыву па спыненні баявых дзеянняў і наступлення на сталіцу. Пасяджэнне праходзіла ў няпоўным складзе і пад старшынствам дэпутата Садэка Кхэйлі[31]. Супрацьстаенне з УНЗУ 2016 годзе ствараецца УНЗ, які павінен быў канчаткова вырашыць пытанне аб адсутнасці адзінаўладдзя ў Лівіі. Аднак напружанасць засталася, так як ППЛ не прызнала УНЗ. Паміж прыхільнікамі двух урадаў адбыліся сутыкненні рознага маштабу. 4 красавіка 2019 камандуючы Лівійскай нацыянальнай арміяй маршал Халіфа Хафтар загадаў войскам пачаць аперацыю па вызваленню Трыпалі ад сіл УНА[32]. 5 лютага 2021 года ў горадзе Жэнева (Швейцарыя) на форуме палітычнага дыялогу Лівіі прайшло абранне часовага аб’яднанага ўрада краіны. Часовым прэзідэнтам быў абраны Мухамед Юніс Манфі, прэм’ер-міністрам — Абдэль Хамід Махамед Дбэйбе, а Муса аль-Кані і Абдала аль-Лафі сталі віцэ-прэзідэнтамі. Яны павінны былі кіраваць дзяржавай да правядзення выбараў, зацверджаных на снежань таго ж года[33]. ППЛ працягнула сваё існаванне, падпарадкаваўшыся новым уладам, а УНЗ быў расфармаваны. Фаіз Сарадж саступіў пасаду кіраўніка Прэзідэнцкага савета Манфі. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia