Палац Сапегаў — Агінскіх на Падоле (Гродна)

Славутасць
Палац Сапегаў — Агінскіх на Падоле
Раскрыты фасад палаца XVII ст. ў аб’ёме будынка бровара ХІХ ст.
Раскрыты фасад палаца XVII ст. ў аб’ёме будынка бровара ХІХ ст.
53°40′25″ пн. ш. 23°49′37″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Барока
Архітэктар маркавана Тыльман ван Гамерэн
Будаўніцтва

канец XVII ст. - будаўніцтва

другая палова ХІХ ст. - перабудова
Стан часткова захаваўся ў структурны будынка ХІХ ст.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Палац на фота 1860-х гг. пасля перабудовы.

Палац Сапегаў-Агінскіх на Падоле — арыстакратычная рэзідэнцыя, размешчаная ў Гродна, на тэрыторыі гістарычнага раёна Падол (Ніжні горад). На сёння ўключаны ў структуру галоўнага корпуса былога Гродзенскага піўзавода.

Гісторыя

Князёўна Ганна з Вішнявецкіх Агінская
Уладальнік гродзенскага палаца, Міхал Казімір Агінскі.

Першая, магчыма драўляная, рэзідэнцыя, будавалася, як мяркуецца, яшчэ ў XVI стагоддзі, прадстаўнікамі роду Сапег, ад якіх пазней перайшла Астафею Валовічу[1][2]. Існуе таксама меркаванне, што згаданая ў дакументах рэзідэнцыя Сапегаў размяшчалася ў іншым месцы.

Адносна канкрэтных будаўнікоў палаца на Падоле ў даследчыкаў няма адзінага меркавання. Аднак мяркуецца, што ў XVII стагоддзі палац ужо быў каменным[2].

З пачатку XVIII стагоддзя, пасля паражэнняў Сапегаў у грамадзянскай вайне, палац знаходзіўся ва ўласнасці іх праціўнікаў з княжацкага роду Агінскіх[3]. Рэзідэнцыяй валодалі троцкі ваявода Юзаф Тадэвуш Агінскі і яго жонка Ганна з княжацкага роду Вішнявецкіх[3].

Пасля Юзафа і Ганны Гродзенскім палацам валодаў іх сын — Міхал Казімір Агінскі. Гэты магнат стаў адным з самых вядомых прадстаўнікоў роду і адным з самых уплывовых людзей краіны. Пазней будынак перайшоў ва ўласнасць Казіміра Вольмера, вядомага ў Гродзенскім павеце шляхціца.

У 70-х гадах XIX стагоддзя будынак належаў аўстрыйскаму падданаму Юзафу Кунцу, які і адкрыў у былым магнацкім палацы бровар[3]. У выніку перабудовы палаца пад піўзавод яго выгляд прыкметна змяніўся, але пры гэтым значны аб’ём старых сцен быў захаваны.

Датай заснавання піўзавода Кунца лічыцца 1877 год. Прамысловец хутка нарошчваў магутнасці і неўзабаве выйшаў на першае месца ў горадзе па аб’ёме вытворчасці піва.

Пасля Юзафа Кунца бровар перайшоў да яго сыноў і нашчадкаў Ігнацыя і Франца. Пазней прадпрыемства прадалі Браніславу Караткоўскаму.

У 1914 годзе завод вырабляў больш за 3 з паловай мільёны літраў піва ў год, што адпавядала больш чым 6 мільёнам бутэлек[3].

У 20-х гадах XX стагоддзя піўзавод знаходзіўся ва ўласнасці Юдэля Марголіса.

У 30-х гадах таго ж стагоддзя Піваварная вытворчасць належала прадпрыемству найбагацейшага яўрэйскага камерсанта з Варшавы Гарацыя Гелера, які да таго часу ўжо сканаў. У гэты перыяд якасць Гродзенскага піва стала вышэйшай.

У савецкі час прадпрыемства працягвала працу, якая не спынялася і пасля распаду СССР.

Гродзенскі піўзавод збанкрутаваў і быў зачынены ў 2007 годзе. У 2017 годзе ў будынку адбыўся пажар[4].

У 2022 годзе пачалася комплексная рэканструкцыя аб’екта. Мяркуецца стварэнне бровары і музея, а таксама будаўніцтва цэлага квартала новых будынкаў побач з былым палацам. Квартал новых будынкаў, згодна з планам, павінны размясціць як раз на месцы згубленых будынкаў XIX—XX стагоддзяў. Дадзенае рашэнне падвяргалася крытыцы з боку некаторых гродзенскіх гісторыкаў.

Архітэктура

Палац з’яўляўся прыкладам архітэктуры барока. Згодна са схемай пачатку XVIII стагоддзя і малюнкам пачатку 1800 г., на той час палац меў высокі дах вежы па баках асноўнага аб’ёму, якія ўздымаліся на адзін паверх над будынкам і былі накрыты шатровымі завяршэннямі.

На плане Гродна 1753 года, палац адзначаны як каменны. Зафіксаваная форма будынка - прастакутны аб'ём з дзвюма вежамі па баках - адпавядае вядомым графічным выявам. Мастацтвазнаўчы аналіз выяўленага падчас рэстаўрацыйных работ у 2020—2024 гг. надрэчнага фасада і планіровачных асаблівасцей, дазваляе выказаць здагадку, што архітэктарам гарадзенскага палаца мог з'яўляцца найбуйнейшы архітэктар барока ў Рэчы Паспалітай Тыльман ван Гамерэн, або нехта з яго пераймальнікаў[3].

У перыяд XIX—XX стагоддзяў, былы будынак палаца быў значна рэканструяваны і пашыраны з мэтай размяшчэння піваварнай вытворчасці. Новыя часткі будынка выконваліся ў строгім стылі, са стрыманым дэкорам, у духу так званай «цаглянай эклектыкі», але з тынкаваным аздабленнем ад пачатку.

Рэканструкцыя

У 2020 годзе комплекс будынкаў піўзавода купіла з аўкцыёну фірма ТАА «МБА Інвестмэнт» з польскім капіталам[5]. Пасля рэканструкцыі комплекс мусіць пераўтварыцца ў бізнес-цэнтр з музеем гісторыі гродзенскага піва, міні-броварам, фудкортам і гандлёвымі кропкамі. Побач у перспектыве плануецца ўзвядзенне гатэльнага комплексу[6].

Актыўная фаза рэканструкцыі былога палаца пачалася ў 2022 годзе[7]. Па словах прадстаўніка кампаніі інвестара, Аляксандра Заглыбоцкага «Канцэпцыя, вядома, змянялася некалькі разоў»[8]. Першапачатковыя візуалізацыі праекта паказвалі ідэю рэканструкцыі будынка ў абліччы піўзавода XIX стагоддзя з фрагментарным раскрыццём зандажамі захаваных элементаў першапачатковых фасадаў[9]. Аднак, пасля правядзенне даследаванняў было прынята рашэнне аб неабходнасці максімальнага выяўлення фасада магнацкай рэзідэнцыі XVII ст., які захаваўся ў аб’ёме будынка піўзавода Кунца ХІХ ст. Пра важнасць такога падыходу таксама выказваўся гродзенскі гісторык Яўген Аснарэўскі, які даслаў адкрыты ліст з прапановамі ўладальнікам аб’екта і ў Міністэрства культуры. Над праектам працуе вялікая каманда беларускіх спецыялістаў, аўтар канцэпцыі рэстаўрацыі і навуковы кіраўнік архітэктар-рэстаўратар Раман Забела[10].

Да сярэдзіны чэрвеня 2023 года на тэрыторыі комплексу знеслі ўсе будынкі савецкай эпохі[11].

Падчас работ на надрэчным фасадзе галоўнага корпуса бровара выяўлена аўтэнтычныя часткі і асноўная кампазіцыя фасада былога палаца: адноўленыя пілястры, раскрыты замураваныя аркі палацавых лоджый. Унутры будынка выяўлены рэстаўрацыйнымі прыёмамі планіровачны ўклад палаца, раскапаныя раней недаследаваныя памяшканні падвалаў[12].

Будынкі бровара XIX—XX ст. захоўваюцца і рэстаўруюцца. Асноўнай складанасцю праекта з’яўляецца знайсці баланс паміж рознымі перыядамі, з аднаго боку максімальна выявіць выразную архітэктуру барочнай магнацкай рэзідэнцыі XVII ст., а з іншага захаваць цэласнасць успрымання стрыманага комплексу прамысловай архітэктуры ХІХ ст.

Аб’ект плануецца здаць у трэцім квартале 2026 года[12].

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. — Горадня — Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — 370 с. ISBN 978-93-61617-77-8
  2. а б Асноревский Е. Е. Гродно — столица, которая осталась, 2021 — ISBN 978-5-00-553791-1
  3. а б в г д Асноревский Е. Е. Запад Беларуси: исторический пазл. 2023. ISBN 978-5-0059-9118-8
  4. Кулевіч, Руслан. Невядомыя падпалілі закінуты гродзенскі піўзавод . Hrodna.life - навіны Гродна (21 мая 2017). Праверана 21 ліпеня 2025.
  5. ООО «МБА Инвестмент» зарегистрировано в качестве резидента парка «Августовский канал». grodnoinvest.by
  6. МБА-ИНВЕСТМЕНТ — О нас. grodnobrowar.by
  7. Большая реконструкция бывшего гродненского пивзавода: посмотрите, какой он сейчас и каким станет через пару лет — Блог Гродно s13. Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2023. Праверана 1 верасня 2023.
  8. Из разваленного завода в досуговый комплекс. Какие планы у инвесторов на пивоваренный завод в Гродно?. ctv.by. Праверана 23 ліпеня 2025.
  9. В Гродно реконструируют пивзавод – и вот каким он будет (руск.). tochka.by (8 лістапада 2022). Праверана 23 ліпеня 2025.
  10. На месте обгоревшего пивзавода в Гродно откроют мини-пивоварню, музей и гостиницу (руск.). Grodno24.com (11 мая 2022). Праверана 21 ліпеня 2025.
  11. На гродзенскім піўзаводзе знеслі ўсе савецкія пабудовы . Hrodna.life (15 чэрвеня 2023). Праверана 17 ліпеня 2023.
  12. а б Нагапетян, Лора. «Когда реконструкция закончится, это будет вау!» Гродненский пивзавод превращают в уникальный комплекс Brovar Hrodna - Недвижимость Onlíner (руск.). Onlíner (23 красавіка 2025). Праверана 6 ліпеня 2025.

Літаратура

  • Асноревский Е. Е. Запад Беларуси: исторический пазл, 2023 — ISBN 978-5-0059-9118-8
  • Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. — Горадня-Вроцлаў: Вроцлаўская навука, 2012. — 370 с. ISBN 978-93-61617-77-8

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya