Раман Аркадзьевіч Забела

Раман Аркадзьевіч Забела
Дата нараджэння 18 ліпеня 1988(1988-07-18) (37 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці архітэктура, рэстаўрацыя
Навуковая сфера ахова спадчыны, гісторыя архітэктуры
Месца працы
Альма-матар

Раман Аркадзьевіч Забела (нар. 18 ліпеня 1988(1988-07-18), Мінск) — беларускі архітэктар-рэстаўратар, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Скончыў у 2011 годзе архітэктурны факультэт, у 2012 годзе — магістратуру Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Атрымаў у 2012—2013 гадах паслядыпломную адукацыю па сацыялізацыі «Кансервацыя помнікаў архітэктары і горадабудаўніцтва» у Кракаўскім політэхнічным ўніверсітэце імя Тадэвуша Касцюшкі (Польшча).

Выкладаў у 2014—2020 гадах архітэктурнае праектаванне, архітэктурную кампазіцыю, рэстаўрацыю помнікаў архітэктуры на архітэктурным факультэце БНТУ[1]. У жніўні 2020 года звольніўся па ўласным жаданні.

У лютым 2024 года затрыманы па палітычна матываваным абвінавачванні за ўдзел у пратэстах 2020 г.[2][3]

Дзейнасць

Практычную рэстаўрацыйную дзейнасць ажыццяўляе з 2011 года.

Спецыялізуецца на правядзенні комплексных перадпраектных даследаванняў помнікаў, распрацоўцы праектных рашэнняў па рэстаўрацыі, навукова-метадычным кіраўніцтве на стадыі распрацоўкі праектнай дакументацыі і правядзення работ, распрацоўцы праектаў комплекснай рэгенерацыі гістарычных тэрыторый.

Даследуе сістэму вартасцяў помнікаў архітэктуры і ўрбаністыкі, методыкі іх захавання і реваларызацыі ў культурным ландшафце Беларусі[1][4].

Асноўныя працы

Грамадская дзейнасць

У 2008—2011 гадах выконваў абавязкі старшыні праўлення Моладзевага грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў», якое аб’ядноўвала студэнтаў беларускіх ВНУ, займалася нефармальнай адукацыяй і абменам досведам.

Падчас навучання, а пасля выкладання ў БНТУ з’яўляўся ўдзельнікам і арганізатарам валанцёрскіх студэнцкіх летнікаў па даследаванні, інвентарызацыі і аднаўленні аб’ектаў культурнай спадчыны і летніх архітэктурных школ у Любчы і Лынтупах[13][14].

У 2013—2017 гадах браў удзел у распрацоўцы гісторыка-архітэктурнага апорнага плана[15][16] ўрочышча Курапаты і канцэпцыі мемарыялізацыі[17][18].

У 2016—2018 гадах браў актыўны ўдзел у грамадзянскай кампаніі па абароне ад зносу гістарычных кварталаў Старажоўкі ў цэнтры Мінска, вядомых як Асмалоўка[19][20][21].

Рэгулярна выступаў з публічнымі лекцыямі і браў удзел у дыскусіях з мэтай адукацыі, папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і прыцягнення ўвагі да праблем яе аховы[22][23].

Крыніцы

  1. а б в г Теория и история архитектуры(недаступная спасылка). web.archive.org (9 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2019. Праверана 8 студзеня 2025. Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя ":0" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  2. Раман Забела — Палітычныя вязні ў Беларусі. prisoners.spring96.org. Праверана 8 студзеня 2025.
  3. Раман Аркадзьевіч Забела — Dissidentby (бел.). dissidentby.com. Праверана 8 студзеня 2025.
  4. Р.А. Забела Аб’ёмна-планіровачная структура Любчы як гістарычны помнік // ARCHE-Пачатак : Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — 2014. — № 04 (125). — С. 291-304. — ISSN 1392-9682.
  5. «Сначала здание просто спасали». Посмотрели, как выглядит изнутри фабрика-кухня после реконструкции. 21.by. m.21.by. Праверана 8 студзеня 2025.
  6. Як будзе выглядаць рэканструяваны Дом губернатара на плошчы Свабоды . Наша Ніва (29 ліпеня 2019). Праверана 8 студзеня 2025.
  7. Spadczyna. Колер барока. Telegraph (11 лістапада 2022). Праверана 8 студзеня 2025.
  8. Які колер пасуе касцёлу Святога Язэпа — белы ці жоўты? Эстэтычная спрэчка з-за перафарбоўкі святыні . Наша Ніва (9 лістапада 2022). Праверана 8 студзеня 2025.
  9. На месте обгоревшего пивзавода в Гродно откроют мини-пивоварню, музей и гостиницу (руск.). Grodno24.com (11 мая 2022). Праверана 21 ліпеня 2025.
  10. Р. А. Забелло Воссоздание исторического облика зданий по ул. Коммунистической в г. Минске (1952-1954 гг.): цветовое решение и особенности декоративной отделки фасадов(руск.). — 2019.
  11. СВІРЫН Ілья. Сціплае хараство народнай архітэктуры (недаступная спасылка). kultura-info.by. Культура і мастацтва - Мiнск, Беларусь (02 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2024. Праверана 2 сакавіка 2025.
  12. Адкрыецца без рыбкі. Ці патрэбны гораду “гістарычны” Дом рыбака . Hrodna.life - навіны Гродна (3 чэрвеня 2022). Праверана 9 студзеня 2025.
  13. Студенты архитектурного факультета на летниках. БНТУ Times (16 кастрычніка 2019).
  14. Егорченко, Дарья. Памятники: достояние народа или способ заработка?. aif.by (30 студзеня 2010). Праверана 8 студзеня 2025.
  15. Курапаты: на сёння вядома амаль усё . Наша Ніва (29 кастрычніка 2024). Праверана 8 студзеня 2025.
  16. Стала вядомая траса «Дарогі смерці» — ад «Амерыканкі» да ямаў у Курапатах (руск.). charter97.org. Праверана 8 студзеня 2025.
  17. Гаравы, Марат. Якім бачаць мемарыял у Курапатах польскія і беларускія архітэктары? . Новы Час (27 красавіка 2017). Праверана 8 студзеня 2025.
  18. Студзінская, Іна. У Менску падвялі вынікі першага этапу конкурсу «Курапаты — народны мэмарыял» . Радыё Свабода (27 красавіка 2017). Праверана 8 студзеня 2025.
  19. Смотрите, какого цвета будут дома в Осмоловке (руск.). citydog.io. Праверана 8 студзеня 2025.
  20. СМИ: в Минске задержали около 40 архитекторов. Четверых признали политзаключенными (руск.). citydog.io. Праверана 8 студзеня 2025.
  21. Як захаваць гістарычныя кварталы Мінска? . Новы Час (29 лістапада 2018). Праверана 8 студзеня 2025.
  22. Важна захаваць не толькі старыя фасады, але таксама і інтэр'еры (руск.)(недаступная спасылка). zviazda.by (14 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2024. Праверана 8 студзеня 2025.
  23. Культура - Мінімум — проста захаваць(недаступная спасылка). web.archive.org (19 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2022. Праверана 8 студзеня 2025.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya