Палац культуры тэкстыльшчыкаў (Мінск)
Палац культуры тэкстыльшчыкаў — будынак у Мінску, размешчаны па вуліцы Маякоўскага, 129, на плошчы паблізу камвольнага камбіната імя 50-годдзя Кампартыі Беларусі. ГісторыяБудаўніцтва вялося ў 1954—1956 гадах па паўторна выкарыстаным праекце, з 1960 года адноўлена па перагледжаным праекце архітэктараў-сужэнцаў С. Мусінскага і Л. Каджар, закончана ў 1965 годзе. АрхітэктураЧатырохпавярховы прамавугольны ў плане будынак з цокальным паверхам накрыты пакатым двухсхільным дахам. Галоўны фасад вырашаны ў выглядзе своеасаблівага порціка, падзеленага на 3 часткі. Цэнтральная частка мае суцэльнае зашкленне, рытмічна члянёна вертыкальнымі жалезабетоннымі рэбрамі. Глухія бакавыя сцены аздоблены кампазіцыямі ў тэхніцы сграфіта на тэмы росквіту сацыялістычнай культуры. Матыў вертыкальнага члянення цэнтральнай часткі галоўнага фасада паўтораны ў сіметрычных бакавых прыбудовах, дзе размешчаны лесвіцы. Астатнія фасады вырашаны больш стрымана, падзелены міжпаверхавымі гарызантальнымі цягамі. Уваход у выглядзе крывалінейнага ў плане тамбура завершаны вялікім казырком. Палац уключае тэатральна-канцэртную залу (937 месцаў), танцавальную, балетную і спартыўную залы, памяшканні для работы гурткоў і студыі, бібліятэку з чытальнай залай, аўдыторыі, прасторныя фае і холы, адміністрацыйныя і службовыя памяшканні. Рэльеф «Музы́ка» выканаў мастак А. Сурмач (1984)[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia