Сяргей Сцяпанавіч Мусінскі
Сяргей Сцяпанавіч Мусі́нскі (21 верасня 1920, с. Лісіцына, Нікольскі раён, Валагодская вобласць — 18 жніўня 2008) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1973). Акадэмік архітэктуры Беларусі. БіяграфіяСкончыў у 1952 годзе Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна. Працаваў у Белдзяржпраекце, у 1960—1967 і з 1969 кіраўнік майстерні ў інстытуце «Мінскпраект», у 1967—1969 галоўны архітэктар інстытута «Белдзяржпраект». Член Саюза архітэктараў СССР з 1953 года. Асноўныя праекты![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Асноўныя работы: у Мінску — праект забудовы плошчы Калініна (1954—1962), праект планіроўкі і забудовы 2-й чаргі Ленінскага праспекта (1958—1964), жылыя дамы з крамамі «Моднае адзенне», «Дом абутку», «Кветкі» (1958—1963), «Гастраном» і «Бульбяная» (1958), «Сінтэтыка» (1964), корпус інстытута фізкультуры па праспекце Ф. Скарыны (1960), інтэрнат БПІ (1954); будынак гарвыканкама (1964), Палац культуры тэкстыльшчыкаў (1960), гасцініца «Мінск» (1968, 2-я чарга), Палац мастацтваў (1973), комплексы 5—14-павярховых інтэрнатаў БПІ па вуліцах Сурганава (1969—1975), 12-павярховых Цнянскай (1978), Карбышава (1979) і Металістаў (1979), комплекс будынкаў НДІ сродкаў аўтаматызацыі па праспекце Ф. Скарыны (1977), фантан «Юнацтва» каля гасцініцы «Мінск» (1978, усе ў сааўт.), комплекс жылых дамоў па вул. Няміга (1991, кіраўнік аўтарскага калектыву); санаторны комплекс «Беларусь» у Сочы (1953—1968), мемарыяльны комплекс «Вязынка» (1972, в. Вязынка Маладзечанскага раёна); будынак аблвыканкама ў Гомелі (1974), Дом Саветаў у Шчучыне (1979, усе ў сааўт.) і інш. У вобласці манументальнага мастацтва: помнік двойчы героям Савецкага Саюза С. І. Грыцаўцу (1960) і лётчыку-касманаўту У. В. Кавалёнку (1984), мемарыяльны комплекс «Вязынка» (1970)[1]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1978). Дзяржаўная прэмія БССР (1968, у аўтарскім калектыве) за архітэктуру Ленінскага праспекта[1], Заслужаны архітэктар БССР (1973) Сям’яЗ 1952 года быў у шлюбе са сваёй аднакурсніцай Ліяй Авейсаўнай Каджар. У іх нарадзіліся дочкі Таццяна Сяргееўна (мастацтвазнауца) і Яўгенія Сяргееўна (мастак ДПМ, сябра СМБ)(жывуць у Мінску) і сын Іван Сяргеевіч (навучаўся на фізічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, жыве ў Маскве) Мусінскія[2]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia