Пальмінка
Пальмінка (руск.: Пальминка) — аграгарадок (да 2005 г. вёска[3]) у Гарадоцкім раёне, Віцебская вобласць. Цэнтр аднайменнага сельсавета. Знаходзіцца на рацэ Кабішчанка. За 15 км ад горада Гарадок, 35 км ад Віцебска, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Залучча. ГісторыяУ канцы XIX — пачатку XX стагоддзя маёнтак Пальмінка ў складзе Лосвідскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі маёнтак быў нацыяналізаваны. У 1924 годзе ў Пальмінцы працавала маслаарцель, у сакавіку 1924 г. створана сельскагаспадарчае таварыства. З 20 жніўня 1924 г. Пальмінка цэнтр сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (з 20.2.1938 — Віцебскай вобласці). Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў студзені 1943 года вёска была спаленая нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля вайны адноўлена. У 1999 годзе Пальмінка з'яўлялася цэнтрам саўгаса «Гарадоцкі». Дынаміка насельніцтва
Прамысловасць
Інфраструктура
Выбітныя мясціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia