Палёўка рыжая
Палёўка рыжая, палёўка лясная (Myodes glareolus) — від грызуноў сямейства хамяковых. АпісаннеДаўжыня цела 8—13 см. Поўсць на спіне ржава-карычневая, бакі буравата-шэрыя, брушка белаватае. Вушы сярэдяіх памераў. ПашырэннеПашырана ў Еўразіі (Еўропа, у Заходняй Сібіры, на ўсход да Алтая і гор Сярэдняй Азіі) і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі, жыве ў лясах, хмызняках, пасевах сельскагаспадарчых культур, зімой у садах, пад сціртамі саломы, сена. Асаблівасці біялогііКорміцца зялёнымі часткамі і насеннем раслін. Шкодзіць лесу і сельгаскультурам. Пераносіць узбуджальнікаў інфекцыйных хвароб. Размнажэнне у маі — кастрычніку. За год дае да 4 прыплодаў па 5—6 (зрэдку да 9) дзіцянят у кожным. Норы рые рэдка, гнёзды ў кучах ламачча, гнілых пнях і іншых прыродных укрыццях. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia