Паліна Сцепаненка
Паліна Сцепаненка, па нараджэнні Паліна Уладзіміраўна Качаткова (нар. 26 лютага 1968, Орша) — беларуская празаік, літаратуразнаўца, даследчыца творчасці Максіма Багдановіча. БіяграфіяСкончыла філалагічны факультэт БДУ. Падчас вучобы (1985—1990) удзельнічала ў дзейнасці незарэгістраваных нацыянальна арыентаваных маладзёжных аб’яднанняў. У 1990—1998 гадах працавала ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску. У жніўні 1998 года звольнілася з музея і пачала працаваць у праваабарончым цэнтры «Вясна», да дзейнасці якога далучылася раней[1]. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-Цэнтра. ТворчасцьПадчас працы ў музеі ўдзельнічала ў распрацоўцы канцэпцыі экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, філіяла музея ў Ракуцёўшчыне, падрыхтоўцы да друку мемуараў бацькі паэта, Адама Багдановіча — «Мои воспоминания»[2], арганізацыі навуковай канферэнцыі «Лёс нацыянальнай культуру на паваротах гісторыі» (1993), укладанні выданняў музея[3]. Адна з аўтараў артыкула па музеязнаўстве, дзе абагулены досвед стварэння экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча[4], даведніка па музеі[5]. Суаўтарка дакументальнай кнігі «Трагедия на Немиге» (2000) і «Смяротнае пакаранне ў Беларусі» (2015). Аўтарка дакументальнай кнігі «Міхась Кукабака» (2016) — герой кнігі Міхась Кукабака, беларускі дысідэнт. Аўтарка сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Гастарбайтэр» (2008), «Сыс пра Сыса» (2010), «Пустазелле» (2011), «Людвіка» (2013), а таксама фільмаў пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі — «Прычына смерці — прочырк» (2011) і «Убыл по приговору» (2012), «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання» (2014), «Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі» (2017). Друкавалася ў калектыўных зборніках «Перад маімі вачыма» (1990), «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» (2007) і «Пакахай мяне, калі ласка» (2009). Аўтар аповесці «Паэт. Аповесць пра Максіма Багдановіча» пра юнацкія гады Максіма Багдановіча, а таксама зборнікаў апавяданняў «Матылі» (2012), «Гняздо-2» (2016). ПрызнаннеЗ кнігай «Матылі» трапіла ў лонг-ліст Прэміі Ежы Гедройця за 2012 год, з кнігай «Гняздо-2» — у лонг-ліст Прэміі Гедройця за 2016 год. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia