Ракуцёўшчына
Ракуцёўшчына[1] (трансліт.: Rakucioŭščyna) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета. Месціцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, за 60 км ад Мінска, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна. НазваНазва Ракуцёўшчына адыменнага (антрапанімічнага) паходжання. Ад балцка-літоўскага аднаасноўнага імя Rakutis, у якім аснова Rak- пашыраная антрапанімічным пашыральнікам -ut-. Гэтая ж аснова ў старабалцкага паходжання двухасноўных імёнах Rak-man’as, Rak-tar’as[2]. Ад гэтага ж антрапоніма тапонімы Ракуцева, Ракуці ў гэтым жа рэгіёне. Побач з Ракуцёўшчынай (адразу цераз Краснае) адыменнага паходжання тапонімы Сурынты, Відзеўшчына, Гірдзі (ад балцка-літоўскіх аднаасноўных імёнаў Sur-int’as, Vydžius, Girdžius). ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядома як прыватная ўласнасць у Менскім ваяводстве Вялікім Княстве Літоўскім. У 1765 годзе вёска, 4 двары, уласнасць пана Валадзьковіча. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У склад маёнтка ўваходзілі вёскі: Іўкі, Ракуцёўшчына і частка вёскі Касцюшкі. У 1870 годзе маёнтак належаў памешчыку Шыманскаму. У 1897 годзе ў вёсцы 11 двароў, 81 жыхар; непадалёку ад вёскі знаходзіўся фальварак, 1 двор, 17 жыхароў. У пачатку XX стагоддзя вёска, 117 дзесяцін зямлі, у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Побач размяшчаўся маёнтак памешчыцы Шыманскай, якая мела тут 150 дзесяцін зямлі. У 1911 годе ў фальварку жыў і працаваў амаль два летнія месяцы беларускі паэт, перакладчык, крытык і гісторык літаратуры Максім Багдановіч. Савецкая ўлада абвешчана ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, з 1 студзеня 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Краснае[3]. З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія спалілі 5 двароў і загубілі 3 жыхароў, 7 жыхароў вывезлі ў Германію на прымусовыя работы, адкуль вярнулася 5 жыхароў. 12 вяскоўцаў загінулі на фронце, 10 — у партызанскай барацьбе. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Да 9 жніўня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мясоцкага сельсавета[4]. Землі знаходзіліся ў калгасе «Краснае». З 1991 года вёска ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь. У 1994 годзе створаны філіял музея Максіма Багдановіча «Фальварак Ракуцёўшчына». Насельніцтва
Славутасці![]() Філіял «Фальварак Ракуцёўшчына» Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (Мінск). У гонар паэта Максіма Багдановіча пастаўлены мемарыяльны знак. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia