Памва Бярында
Па́мва Бяры́нда, свецкае імя Па́вел Бяры́нда (1550—1570-я, Галіцыя — 23 (13) ліпеня 1632, Кіеў) — дзеяч усходнеславянскай культуры[2], лексікограф, паэт, перакладчык, гравёр і выдавец. Адзін з першых друкароў на Русі. БіяграфіяАтрымаў выдатную адукацыю. Валодаў старажытнагрэчаскай, лацінскай, стараславянскай, старажытнаяўрэйскай, беларускай, украінскай мовамі[2]. У сярэдзіне 1590-х гадоў зблізіўся з Львоўскім епіскапам Гедэона Балабанам , які адкрыў у сваім маёнтку ў Страціне друкарню і запрасіў Бярынду арганізаваць яе работу. У 1597 годзе Бярында пераязджае ў Страцін і прыступае да выдавецкай дзейнасці. У 1604 годзе ён, сумесна з Сімяонам Будзынай, выдае «Служэбнік», а ў 1606 годзе — «Трэбнік». У тым жа, 1606 годзе, Бярында пераехаў са Страціна ў Перамышль, працаваць у тамтэйшага праваслаўнага епіскапа Міхаіла Капысценскага, а дзейнасць страцінскай друкарні прыпынілася. Між 1610 і 1613 гадамі Памва Бярында аўдавеў і прыняў манаства. Свецкім іменем Бярынды было Павел, але пры пострыгу ў манахі ён атрымаў імя Памва. У 1614—1616 гадах служыў у друкарні[2] львоўскага Успенскага брацтва і выкладаў у брацкай школе . У 1615 годзе Кіева-Пячэрскі архімандрыт Елісей Плецянецкі набыў непрацуючую страцінскую друкарню і зноў запрасіў туды працаваць Памву Бярынду. Пасля Плецянецкі вывез друкарню цалкам са Страціна ў Кіеў, дзе на яе аснове была створана друкарня Кіева-Пячэрскай лаўры. У 1619 годзе Бярында разам з сынам Лукашам пераехаў у Кіеў і працаваў у гэтай друкарні да канца жыцця, а ў перыяд з 1627 па 1629 годы і ўзначальваў. У 1620 годзе іерусалімскі патрыярх Феафан III удастоіў Памву Бярынду звання протасінкела . Памёр Памва Бярында 13 ліпеня 1632 года ў Кіеве. Творчасць![]() Лексіконъ славенорωсскїй альбо Именъ тлъкованїє«Лексіконъ славенорωсскїй альбо Именъ тлъкованїє» Памвы Бярынды, над якім ён працаваў 30 гадоў[2] — значнае дасягненне старабеларускага і стараўкраінскага[крыніца?] слоўніцтва. Складаецца з дзвюх частак: «лексікон» — царкоўнаслав.-бел.-ўкр.[3] слоўнік; і «…Імёны ўласныя» — збор тлумачэнняў тапонімаў і антрапонімаў, а таксама агульных назваў неславянскага паходжання. У памятцы амаль 7 000 артыкулаў (каля 5 000 ў 1-й частцы, 2 000 — у 2-й, сярод якіх каля 1 400 уласных імён). Літаратурная творчасцьПамва Бярында быў адным з пачынальнікаў паэзіі і школьнай драмы ва Украіне. У 1616 годзе Бярында надрукаваў у Львове свой першы твор — калядны дыялог з пралогу, прамоў сямі хлопцаў і эпілогу «На Рождѣство Хрыста вѣршѣ для утѣхы православнимъ христианамъ»[2]. Разам з дыялогам там былі і іншыя вершы на царкоўныя тэмы. Вершы выкарыстоўваліся для дэкламацыі вучнямі брацкіх школ і мелі вялікую папулярнасць — іх перапісвалі ў XVII стагоддзі ў Маскве. У развіцці жанраў ўкраінскай літаратуры гэтыя вершы былі пераходным этапам ад паэзіі да драмы. ПрацыУ розны час Берында працаваў над напісаннем, рэдагаваннем і выданнем такіх кніг і ксілаграфіі як:
ПамяцьДрэварыт з партрэтам Памвы Бярынды стварыў мастак Васіль Перавальскі . Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia