Пап’ямента
Пап’ямента (саманазва на востраве Аруба Papiamento) або Пап’яменту (саманазва на астравах Кюрасаа і Банайрэ Papiamentu) — крэольская мова, распаўсюджаная на поўдні Малых Антыльскіх астравоў, галоўным чынам на астравах Аруба, Кюрасаа і Банайрэ. У аснове ляжаць партугальская і іспанская мовы, з ясна акрэсленым уплывам галандскай, англійскай моў, а таксама розных дыялектаў, на якіх размаўлялі афрыканцы-рабы і індзейцы-аравакі. ГісторыяПап’ямента сфарміравалася на поўдні Малых Антыльскіх астравоў у галандскіх калоніях, аднак у аснову ўвайшлі гутарковыя партугальская і іспанская мовы, на якіх размаўлялі пасяленцы з Пірэнейскага паўвострава, што з’явіліся раней за сярэдзіну XVII ст. Некаторыя даследчыкі ўпэўнены, што асновай была мова яўрэяў-сефардаў. Моцны ўплыў таксама аказалі гаворкі афрыканскіх рабоў і мясцовых індзейцаў-аравакаў. У сярэдзіне XVII — XX стст. ішло лексічнае запазычанне з галандскай і англійскай моў. Такі рознабаковы ўплыў тлумачыцца гістарычнымі асаблівасцямі развіцця дадзенага рэгіёну, а таксама сталымі гандлёвымі і культурнымі кантактамі з іншымі Антыльскімі астравамі і Лацінскай Амерыкай. Назва мовы паходзіць ад слова «Papia» («размаўляць», «балбатаць»), меркавана запазычанага з старой гаворкі партугальскіх маракоў або партугальскіх сефардаў. У пісьмовых крыніцах пап’ямента была зафіксавана ў XVIII ст. Першы слоўнік складзены ў 1876 г. У 2007 г. стала афіцыйнай мовай Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў. У 2010 г. гэты статус фактычна захаваўся на астравах Аруба і Кюрасаа. На Банайрэ мясцовыя жыхары маюць права звяртацца на пап’ямента да ўладаў і атрымоўваць на гэтай мове адказ. АсаблівасціВылучаюць 2 асноўныя дыялекты: непасрэдна пап’ямента, на якім размаўляюць на Арубе, і пап’яменту, характэрны для насельнікаў Кюрасаа і Банайрэ. Яны адрозніваюцца лексічна, а таксама ў напісанні і інтанацыі вымаўлення пэўных слоў:
Пісьмовасць на аснове лацінкі.
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia