Параскева Пятніца (Слуцкі раён)
Параскева Пятніца — абраз беларускай школы сярэдзіны — другой паловы XVI стагоддзя, выяўлены ў Слуцкім раёне[1]. Захоўваецца ў калекцыі ў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (інв. ДБЖ—140). Памер абраза — 117 × 81 × 2,5 см[2]. ПаходжаннеАбраз быў выяўлены экспедыцыяй у 1921 годзе ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці[2]. Усе даследчыкі абраз адносяць да XVI стагоддзя. Выключэнне складае датаванне М. С. Кацара, які лічыць, што помнік створаны ў XIV—XV стагоддзях[3]. РэстаўрацыяРаскрыты ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні М. А. Баранавым , М. А. Багаслоўскім, В. В. Філатавым , А. М. Рабінінай у 1954—1957 гадах (Масква)[2]. АпісаннеПараскева адлюстравана ў анфас у чырвоным на зялёнай падкладцы мафорыі, блакітным хітоне з вохрыстым арнаментаваным аздабленнем па гарлавіне і рукавах. У правай руцэ 7-канцовы карычневы крыж, у левай — белы скрутак S-падобнай формы. Німб, фон, клеймы для подпісаў пазалочаныя. Фон аздоблены разным раслінным арнаментам, палі шэра-зялёныя[2]. Іканаграфія![]() У іконе зліта іканаграфічная схема Прападобнапакутніцы і Петкі , а ў надпісе названа Вялікапакутніца. Іканаграфічная схема створана пад уплывам гравюры «Петка» ў кнізе «Минея избранная»[4] і адрозніваецца ад рускіх помнікаў XV—XVI стагоддзяў[2]. Прыём паказу фігуры на фоне арнаменту бярэ пачатак з заходнееўрапейскага мастацтва XIV—XVI стагоддзяў[2]. Буйны рэльефны арнамент запазычаны з італьянскага ткацтва і нямецкай набіванкі XV—XVI стагоддзяў, як і ў абразе «Хрыстос Уседзяржыцель» з в. Быцень Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці[2]. У культуры![]() У 1996 годзе выява іконы была выкарыстана на паштовай марцы «Белпошты». Выстаўкі
Публікацыі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia