Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага (Магілёў)
Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага — парк у г. Магілёў Магілёўскай вобласці Беларусі. Размешчаны ў гістарычным цэнтры горада на правым беразе Дняпра, каля ўпадзення ў яго ракі Дубравенкі, на месцы былога гарадзішча на Вале. Закладзены да 1917 года як Мікалаеўскі сад[1]. ![]() У 1950 годзе прысвоена імя Максіма Горкага. У 1962 годзе пастаўлены бюст М. Горкага[1] (не захаваўся). Плошча парку складае 2,1 га (1987). Высаджана больш за 500 тыс. дрэваў і кустоў. Растуць ліпа дробналістая, клён ясенялісты, клён вастралісты, ясень, каштан конскі, таполя канадская. Пераважае рэгулярная планіроўка. У парку абсталявана «сцежка здароўя»[1]. У цэнтры парку размешчана царква ў гонар святых царственных пакутнікаў і новапакутнікаў і вызнаўцаў ХХ стагоддзя, завершаная ў 2013 годзе. Ідэя будаўніцтва храма ў 2002—2005 гадах выклікала абурэнне ў гараджан. У красавіку 2018 года была высунута прапанова аб размяшчэнні ў парку кола агляду. Аднак праз газету «Вячэрні Магілёў» стала прасоўвацца меркаванне, што размяшчэнне «чортава кола» і іншых забаўляльных атракцыёнаў побач з храмам у гонар святых царственных пакутнікаў з’яўляецца блюзнерствам[2]. ![]() ![]() У парку ўстаноўлена скульптура ў выглядзе галавы Машэкі[удакладніць] (скульптар Уладзімір Піпін). 4 жніўня 2017 года, да 750-годдзя Магілёва, на галоўнай алеі парку была ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя ў выглядзе мініяцюрнага Магілёўскага замка XVII стагоддня на прыродным валуне (скульптар Андрэй Вараб'ёў)[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia