Пармелія баразнаватая
Пармелія баразнаватая (Parmelia sulcata) — від лішайнікаў роду Пармелія (Parmelia) сямейства Пармеліевыя (Parmeliaceae). Адзін з самых распаўсюджаных на антрапагенных тэрыторыях сінантропных відаў. АпісаннеСлаявіна няправільна-разеткападобная, 5-15 см дыяметрам. Лопасці 3-4 мм шырынёй і 5-20 мм даўжынёй, выемкавыя, цесна сабраныя або злёгку разбежныя, тупыя на канцах. Зверху слаявіна блакітнавата-шэрая або зелянява-шэрая, сеткавата-маршчыністая, з сарэдыямі; знізу чорная, густа пакрытая да канцоў лопасцяў чорнымі, простымі або галінаванымі рызінамі. Апатэцыі карычневыя, з увагнутым дыскам дыяметрам да 2 см, з карычневым увагнутым дыскам і суцэльным, пазней вышчэрбленым краем, сустракаюцца не вельмі часта[1]. Парафізы злепленыя, простыя ці разгалінаваныя[2]. Сумкі шырокабулавападобныя, 40-50×20-22 мкм[2]. Споры эліпсоідныя, часта з аднаго канца завужаныя, 13-15×5,5 — 6 мкм, з патоўшчанымі сценкамі, даволі часта бываюць недаразвітыя[2]. Хімічны складПры нанясенні на слаявіну раствора гідраксіду калію яна жоўкне. Прысутнічаць другасныя метабаліты: атранарын, хлоратранарын, кансалацынавая, салацынавая і лабаравая кіслоты[3]. Распаўсюджанне і экалогіяРасце на ствалах і галінах лісцевых і іглічных дрэў, а таксама на апрацаванай драўніне і камяністым субстраце, як правіла, у добра асветленых месцах. Гэты від можа трываць забруджванне паветра і расці ў гарадах. Сустракаецца ў Афрыцы, Аўстралазіі, Еўропе, Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, арктычнай і антарктычнай зонах. Значэнне і прымяненнеПаўночным аленем (Rangifer tarandus) з’ядаецца зрэдку, адначасна з іншымі лішайнікамі[4]. КласіфікацыяУнутрывідавых таксонамі віду з’яўляюцца:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia