Паўночны алень
Паўночны алень (у Паўночнай Амерыцы — карыбу, лац. Rangifer tarandus) — парнакапытнае млекакормячае сямейства аленевых, адзіны прадстаўнік роду Паўночныя алені (Rangifer). Жыве ў паўночнай частцы Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Харчуецца травой і лішайнікамі, а таксама дробнымі млекакормячымі і птушкамі. Паўночны алень у далёкім мінулым даў магчымасць чалавеку асвоіць Поўнач, у цяперашні час застаецца найважнейшым біялагічным рэсурсам для больш за дваццаці народаў Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Аб’ект палявання (з мэтай здабычы мяса і шкуры). У выніку прыручэння і адамашнення паўночнага аленя ўзнікла паўночнае аленяводства, гэта значыць развядзенне паўночных аленяў для атрымання мяса, шкур, малака і выкарыстання ў якасці ездавога і ўючнага транспарту[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia