Партызанская брыгада «Першамайская»
Партызанская брыгада «Першамайская» — партызанская брыгада, створаная ў маі 1943. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Карэліцкага, Навагрудскага, Мірскага, Гарадзішчанскага, Навамышскага раёнаў. 10 ліпеня 1944 года брыгада (627 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. СкладБрыгада была створана на базе атрадаў «Грозны», І. В. Маркава[1], «Стралкова»[2], «Золатава»[3], «Кастрычнік»[4]. У снежні 1943 года з брыгады былі вылучаны атрады імя Будзённага[5], імя Катоўскага, «Грозны» і на іх базе створана партызанская брыгада «25 гадоў БССР», у сакавіку 1944 года на базе атрада імя Суворава была створана партызанская брыгада імя А. В. Суворава. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
КамандаваннеКамандзірКамісары
Начальнікі штаба
ГісторыяПартызаны ў верасні — кастрычніку 1943 года зрабілі 57 дыверсій, у выніку якіх падарвалі некалькі эшалонаў, знішчылі масты на чыгуначным участку Дварэц — Выгада і каля станцыі Дамашэвічы, 2 масты на рацэ Уша і каля вёскі Вялікія Жухавічы; на чыгуначным участку Баранавічы — Наваельня падарвалі больш за 900 рэек, у чэрвені 1944 года паміж станцыямі Нёман і Яцукі — больш за 570 рэек. Правялі шмат баёў па знішчэнню нямецкіх гарнізонаў, супраць карных экспедыцый. У ліпені 1943 года (з кавалерыйскім атрадам Дз. А. Дзенісенкі) вялі абарончыя баі на правым беразе Нёмана, і (з брыгадай імя Жукава) каля возера Кромань. У кастрычніку 1943 года разбілі нямецкі абоз каля вёскі Юравічы, знішчылі 34 аўтамашыны. У чэрвені 1944 года разам з брыгадай імя Суворава знішчылі нямецкі апорны пункт у вёсцы Купіск. ПамяцьУ 1979 годзе ў вёсцы Ярэмічы Карэліцкага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia