Партызанская брыгада «25 гадоў БССР»
Партызанская брыгада «25 гадоў БССР» — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года на базе атрадаў, вылучаных партызанскай брыгадай «Першамайская». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Гарадзішчанскага і Карэліцкага раёнаў. 10 ліпеня 1944 года брыгада (811 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзірКамісарНачальнік штаба
ГісторыяПартызаны ў студзені 1944 года на чыгуначным участку Баранавічы — Ліда падарвалі 8 эшалонаў, у чэрвені — 10 эшалонаў, 4 чыгуначныя масты, 315 рэек. Вялі баі супраць нямецкіх гарнізонаў і апорных пунктаў. У маі 1944 года ў час карнай экспедыцыі ўдзельнічалі ў прарыве акружэння. У ліпені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні вёскі Дварэц Дзятлаўскага раёна. ПамяцьУ 1979 годзе ў вёсцы Ярэмічы Карэліцкага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia