Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (І. І. Бандарэнка)
Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрада «Смерць фашызму» (арганізаваны ў кастрычніку 1942 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Жлобінскага, Рэчыцкага, Стрэшынскага, Парыцкага, Васілевіцкага раёнаў. 21 лістапада 1943 года брыгада (938 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзірКамісар
Начальнік штаба
ГісторыяПартызаны ў снежні 1942 года, студзені — красавіку, чэрвені, кастрычніку 1943 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнікаў, у разгроме нямецкіх апорных пунктаў у вёсках Мормаль, Таўстыкі, гарадскім пасёлку Стрэшын Стрэшынскага, вёсцы Радуша Жлобінскага раёнаў, у баях каля вёскі Лубенікі, пасёлка Майскі Брагінскага, вёскі Пружынішчы Парыцкага, вёскі Новыя Маркавічы Стрэшынскага раёнаў. У жніўні 1943 года падарвалі каля 200 рэек. У лістападзе 1943 пры падыходзе часцей Чырвонай Арміі разам з брыгадай «Жалязняк» і 108-м партызанскім атрадам імя Р. І. Катоўскага перарэзалі дарогу Горваль — Шацілкі, вялі засадныя баі, у вёсцы Горваль захапілі больш за 100 аўтамашын (Горвальская аперацыя). ПамяцьУ 1975 годзе каля вёскі Антонаўка Жлобінскага раёна ў гонар партызанскага атрада «Смерць фашызму» быў пастаўлены абеліск. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia