Партызанская брыгада «Жалязняк» (В. І. Шаруда)
Партызанская брыгада «Жалязняк» — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрада «Жалязняк» (арганізаванага ў маі 1943). Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Жлобінскага раёна. 25 лістапада 1943 года брыгада (964 партызаны, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзірКамісар
Начальнік штаба
ГісторыяПартызаны наносілі ўдары на чыгунках Жлобін — Гомель, Жлобін — Калінкавічы, на шашэйных і грунтавых дарогах. У жніўні і верасні 1943 года падарвалі больш за 1,5 тысячы рэек У ліпені — жніўні 1943 года падарвалі альбо пашкодзілі 11 мастоў, 56 аўтамашын, разбілі 5 нямецкіх апорных пунктаў. У баях захапілі 22 кулямёты, 4 мінамёты, каля 150 вінтовак. З атрадам «Смерць фашызму» разбілі гарнізоны ў вёсках Мормаль, Таўстыкі, Верхняя Алба, Радуша, паліцэйскія ўчасткі ў вёсках Лукі і Сцяпы, на станцыі Красны Бераг, з 108-м атрадам імя Р. І. Катоўскага — гарнізон у вёсцы Замен-Рыння Жлобінскага раёна. Разам з іншымі атрадамі вялі баі супраць карных экспедыцый каля вёсак Петрыцкае Брагінскага, Лазараўка, Пружынішчы, Прыстань Акцябрскага, Антонаўка, Кароткавічы, Майскае Жлобінскага раёнаў. У кастрычніку 1943 года абаранялі партызанскую зону ў межах вёсак Задзярэеўка, Шолкавічы, Чарнейкі і Сведскае Васілевіцкага раёна. У лістападзе 1943 года з брыгадай імя П. К. Панамарэнкі і 108-м атрадам імя Р. І. Катоўскага перарэзалі дарогу Горваль — Шацілкі, напалі на апорны пункт у вёсцы Горваль, захапілі больш за 100 аўтамашын (Горвальская аперацыя). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia