Горвальская аперацыя
Горвальская аперацыя — разгром партызанскай брыгадай «Жалязняк», партызанскай брыгадай імя П. К. Панамарэнкі і 108-ым партызанскім атрадам імя Р. І. Катоўскага нямецка-фашысцкіх часцей у вёсцы Горваль Рэчыцкага раёна 19 лістапада 1943 года. ПерадумовыУ ходзе Гомельска-Рэчыцкай аперацыі пад ударамі 48-й і 65-й армій Беларускага фронту, якія наступалі, нямецкія войскі пачалі спешна адступаць у напрамку Бабруйска. Камандаванне Беларускага фронту паставіла партызанам задачу 16 лістапада перакрыць дарогу з Рэчыцы на Горваль і Шацілкі і не прапусціць па ёй гітлераўскія часці, што адступалі. БойПартызаны замініравалі дарогі, выкарысталі тактыку засад, нечаканыя атакі, у выніку чаго праціўнік не змог прабіцца з Горваля на Шацілкі. Больш за суткі партызаны вялі бой з праціўнікам, які меў на ўзбраенні танкі, бронемашыны, артылерыю. Гітлераўцы пацярпелі вялікія страты ў жывой сіле, пакінулі больш за 25 аўтамашын і вярнуліся ў Горваль, пачалі наспех наводзіць пераправу цераз Бярэзіну, каб на яе левым беразе злучыцца з гомельскай групоўкай. Атрымаўшы загад разграміць праціўніка, партызаны 19 лістапада ўварваліся ў Горваль, імклівай атакай прыціснулі да ракі гітлераўцаў, якія кінуліся перапраўляцца ўплаў, але мала каму з іх удалося дасягнуць берага. У гэтым баі партызаны знішчылі больш за 150 салдат і афіцэраў, захапілі ўсю тэхніку ворага, у тым ліку 110 аўтамашын, гружаных боепрыпасамі, прадуктамі і абмундзіраваннем. Гітлераўцы неаднаразова спрабавалі пераправіцца цераз Бярэзіну і зноў захапіць Горваль, але партызаны моцна ўтрымлівалі свае пазіцыі на працягу 5 сутак да падыходу часцей Чырвонай Арміі. ПамяцьУ Горвалі ў памяць аб баявых дзеяннях партызан у 1977 годзе пастаўлены абеліск. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia