Партызаны (Рагачоўскі раён)
Партыза́ны[1] (трансліт.: Partyzany, руск.: Партизаны) (да 30 ліпеня 1964 года Сіпо́раўка[2]) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Доўскага сельсавета. Вакол лес. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 23 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў — Жлобін), 96 км ад Гомеля. ГідраграфіяКаля вёскі бярэ пачатак рака Струменка (прыток ракі Днепр). Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Рагачоў — Доўск. Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы з 2 завулкамі, да якой з поўначы далучаецца кароткая просталінейная вуліца, якая перакрыжоўваецца другой кароткай просталінейнай вуліцай. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як паселішча ў Доўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1850 годзе ў складзе памесця памешчыка Янткевіча. Па рэвізіі 1858 года цэнтр памесця, уладанне памешчыка Д. П. Турчэнінава. У вёсках Сіпораўка, Свержань, Серабранка і Янаўка гэты памешчык валодаў у 1872 годзе 3854 дзесяцінамі зямлі, 2 карчмамі і 3 млынамі. З 1880 года дзейнічала хлебазапасны магазін, і з 1889 года бровар. У 1909 годзе 408 дзесяцін зямлі. Непадалёк было аднайменнае памесце, якое належала двараніну Эрдману, 2820 дзесяцін зямлі. У 1910 годзе адкрыта школа, якая размяшчалася ў наёмным сялянскім доме. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў снежні 1942 года ва ўрочышчы Свержанская лясная дача, у 1 км на захад ад вёскі, быў створаны партызанскі атрад на аснове арганізацыйнай групы І. М. Дзікана-С. М. Белых. Карнікі ў 1943 годзе спалілі 13 двароў, забілі 5 жыхароў. 20 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе эксперыментальнай базы «Доўск» (цэнтр — вёска Доўск). Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Серабранскага сельсавета[3]. 30 ліпеня 1964 года вёска Сіпораўка перайменавана ў Партызаны. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia