Паручайнік шыракалісты
Паруча́йнік шыракалісты[1][2] (Síum latifólium) — кветкавая расліна; від роду Паручайнік (Sium) сямейства Парасонавыя (Apiaceae). Тыпавы від роду. Народныя назвы расліны талюха, ці польный кмен[2]. Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна, якая можа дасягаць да 1,5 м у вышыню. Мае пустацелае галінастае паласатае сцябло. Ніжняе лісце (звычайна пагружанае ў ваду) двойчыперыстае з ніткападобнымі долямі, верхняе — проста перыстае з 2—6 парамі даўгаватых лісточкаў з зубчастымі краямі. Цвіце ў ліпені і жніўні. Кветкі белыя, у складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік. РаспаўсюджаннеПаручайнік шыракалісты расце ад Еўропы да Сібіры ў тарфяных ямах і па краях канаў, зарослых чаротам, на вільготных і забалочаных лугах, нізінных балотах, па берагах вадаёмаў і ў вадзе. Святлолюбівая расліна, гіграфіт, гідрафіт, мезатроф. Ахоўваецца ў большасці рэгіёнаў Францыі і Швейцарыі. Гаспадарчае значэнне і прымяненнеДае меданосным пчолам нектар[3]. Усе часткі расліны ядавітыя. Эфірны алей з кветак і пладоў выкарыстоўваецца ў парфумерыі[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia