Парэчкі пушыстыя
Парэ́чкі пушыстыя[1] (Ribes spicatum) — від кветкавых раслін роду Парэчкі (Ribes) сямейства Агрэставыя. АпісаннеКуст да 1,5 м вышынёй, з моцнымі светла-карычневымі парасткамі і карой, пакрытай расколінамі. Пупышкі яйкападобна-канічныя 4—10 мм даўжынёй, бураватыя, прыціснутыя або трохі аддаленыя. Пупышкавыя лускі пакрытыя рэдкімі белымі валасінкамі, па краі раснічастыя. Ліставыя рубцы трохкутныя, адносна шырокія, светлыя, бледна-шэрыя. Плод — ягада чырвонага колеру, 5-8 мм у дыяметры, кіслая на смак. ЭкалогіяРасце ў іглічных, радзей лісцяных лясах на палянах, уздоўж берагоў рэк і азёр. Даволі рэдкі від, мае патрэбу ў ахове. ТаксанаміяВід Парэчкі пушыстыя ўваходзіць у род Парэчкі (Ribes) сямейства Агрэставыя (Grossulariaceae) парадку Каменяломнікакветныя (Saxifragales).
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia