Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут
Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут (англ.: California Institute of Technology; часта скарачаецца да Caltech, па-беларуску «Калтэх» ці радзей «Калтэк») — прыватны ўніверсітэт, размешчаны ў горадзе Пасадэна ў штаце Каліфорнія. Калтэх — адзін з вядучых універсітэтаў у ЗША, і адзін з двух самых важных, нароўні з Масачусецкім тэхналагічным інстытутам, якія спецыялізуюцца ў дакладных навуках і інжынерыі. Калтэху таксама належыць лабараторыя рэактыўнага руху, якая запускае большую частку аўтаматычных касмічных апаратаў НАСА. Калтэх застаецца адносна маленькім універсітэтам, у якім вучыцца каля 900 студэнтаў і 1200 аспірантаў. З Калтэхам так ці інакш звязаны 31 лаўрэат Нобелеўскай прэміі. З іх 17 выпускнікоў і 18 прафесараў. 65 чалавек з выпускнікоў і выкладчыкаў атрымалі нацыянальны навуковы медаль ЗША ці нацыянальны медаль у вобласці тэхналогій і інавацый, 112 чалавек былі выбраны ў члены нацыянальных акадэмій навук. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia