Паскуале Сервера-і-Тапетэ
Паскуале Сервера-і-Тапетэ (ісп.: Pascual Cervera y Topete; 18 лютага 1839, Медзіна-Сідонія—3 красавіка 1909, Пуэрта-Рэаль) — іспанскі адмірал і флатаводзец. БіяграфіяПаскуале Сервера-і-Тапетэ нарадзіўся ў 1839 годзе ў Медзіна-Сідона. Сваю ваенную кар’еру пачаў на флоце. Прымаў удзел у марскіх аперацыях у Марока, на Філіпінах і на Кубе. У 1873 вярнуўся ў Іспанію. Тут Сервера паступіў на службу да карлістаў. Праявіў сябе ў абароне Каракскага арсенала каля Кадзіса супраць федэральных войскаў. У 1898 годзе, падчас вайны са Злучанымі Штатамі, быў прызначаны галоўнакамандуючым іспанскай эскадрай, адпраўленай на пачатку мая да Вест-Індскіх астравоў. Крытычна ацэньваў якасці даручанага яму флоту, што відаць з лістоў Серверы, апублікаваных пасля заканчэння вайны. У красавіку—мае здзейсніў пераход праз Атлантычны акіян, але з-за недахопу вугалю не змог дайсці да ўмацаванай Гаваны і схаваўся ў Сант’яга-дэ-Куба, дзе быў акружаны амерыканцамі. Пасля штурму Сант’яга-дэ-Куба трапіў у палон. У жніўні ён быў адпушчаны ў сувязі са сканчэннем вайны. Сервера пасля вайны вярнуўся на радзіму. У 1901 годзе ён стаў віцэ-адміралам, ў 1902 годзе — камандуючым іспанскім флотам, у 1903 годзе — пажыццёвым сенатарам. Памёр Паскуале Сервера-і-Тапетэ ў 1909 годзе. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia