Яўген Давыдавіч Чарствой
Яўге́н Давы́давіч Чарство́й (8 кастрычніка 1945, Быхаў — 12 красавіка 2022) — беларускі ўрач-патолагаанатам. Доктар медыцынскіх навук (1982), прафесар (1984)[5]. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1997). Старшыня Беларускага навуковага таварыства ўрачоў-патолагаанатамаў. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па тэраталогіі чалавека, праблемах інфекцыйных захворванняў, марфалогіі шчытападобнай залозы[5]. У 2011 годзе Яўген Давыдавіч у сааўтарстве з прафесарам Міхаілам Канстанцінавічам Недзьведзем быў напісаны першы ў Беларусі нацыянальны падручнік па паталагічнай анатоміі для вышэйшых медыцынскіх устаноў адукацыі. Я. Д. Чарствым апісаны і выдзелены ў якасці новай назалагічнай формы сіндром множных прыроджаных парокаў развіцця — ДК-факамеліі , — які ў сусветнай літаратуры названы яго імем — сіндром фон Фоса-Чарствога[6]. Грамадская дзейнасцьБольш за 10 гадоў прафесар Я. Д. Чарствой быў галоўным паталагаанатамам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і шмат зрабіў па арганізацыі і ўдасканаленні паталагаанатамічнай службы рэспублікі, падрыхтоўцы кадраў[6]. Ён старшыня Беларускага навуковага таварыства паталагаанатамаў, член праўлення Міжнароднага саюза асацыяцый паталагаанатамаў, еўрапейскага таварыства дзіцячых паталагаанатамаў, савета па абароне доктарскіх дысертацый, рэдкалегіі часопіса «Здравоохранение»[6]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia