Патапавічы (Ляхавіцкі раён)
Пата́павічы[1] (трансліт.: Patapavičy, руск.: Потаповичи) — вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жарабковіцкага сельсавета. Да 6 красавіка 1981 года вёска ўваходзіла ў склад Жарабковіцкага сельсавета[2], да 20 снежня 2013 года — у склад Падлескага сельсавета[3]. СлавутасціПатапавіцкія камяні — дзесяць вялікіх валуноў, прадстаўленых сярэднезерністымі гранітамі ружовага і шэрага колеру, сем з якіх устаноўлены ў адзін рад, на заходняй ускраіне гэтай вёскі ўздоўж дарогі Ляхавічы — Клецк. На валунах высечаныя каталіцкія і праваслаўныя крыжы складанай формы, а на самым буйным з іх бачны год — 1683, які наводзіць даследчыкаў на думку, што гаворка можа ісці пра своеасаблівы помнік мясцовым жыхарам, якія загінулі ў знакамітай бітве пад Венай падчас турэцка-польскай вайны. Мясцовая легенда абвяшчае, што іх паставілі маладыя ўдовы, якія страцілі на чужыне мужоў[4]. ЗноскіЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia