Падлескі сельсавет
Падле́скі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Падлессе. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жарабковіцкага сельсавета[1]. 3 ліпеня 1972 года цэнтр перанесены ў вёску Жарабковічы, сельсавет перайменаваны ў Жарабковіцкі сельсавет[2]. 6 красавіка 1981 года Падлескі сельсавет утвораны зноў у складзе 7 населеных пунктаў (вёскі Зубелевічы, Падлессе, Патапавічы, Рамашкі, Свісткоўшчына, Улазавічы, Шавялі), якія ўваходзілі ў склад Жарабковіцкага сельсавета[3]. 20 снежня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Жарабковіцкага сельсавета[4]. НасельніцтваПаводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1459 чалавек[5], з іх 94,3 % — беларусы[6]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: аграгарадок Падлессе, вёскі Зубелевічы, Патапавічы, Рамашкі, Свісткоўшчына, Улазавічы, Шавялі. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia