Закозель

Аграгарадок
Закозель
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 474 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1644
Аўтамабільны код
1
СААТА
1220835021
Закозель на карце Беларусі ±
Закозель (Беларусь)
Закозель
Закозель (Брэсцкая вобласць)
Закозель

Зако́зель[2] (трансліт.: Zakozieĺ, руск.: Закозель) — аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Закозельскага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 13 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Драгічын, за 118 км ад Брэста[3].

Гісторыя

У XVIII ст. гэтыя землі атрымала палеская галіна роду Ажэшкаў. У XIX ст., калі гаспадаром маёнтка быў Нікамід Ажэшка, тут паўстаў сядзібны дом, парк плошчай 30 гектараў і капліца-пахавальня, збудаваная ў 1839 г. у неагатычным стылі па праекце Францішка Яшчалда, які таксама ўдзельнічаў у стварэнні палаца Пуслоўскіх у Косаве.

Згодна з некаторымі сцвярджэннямі, у капліцы пасля падаўлення паўстання 1863—64 гг. хаваўся нейкі час Рамуальд Траўгут, што ўзначальваў Кобрынскі паўстанцкі атрад. Калі яго пошукі пакрысе пачалі сціхаць, Эліза Ажэшка вывезла яго ў Польшчу.

Пасля падаўлення паўстання мужа Элізы Ажэшка — Пятра саслалі ў Пермскую губерню, маёнтак у Людвінове, што недалёка, канфіскавалі. У 1893 г. Закозель перайшоў графіні Бабрынскай, якая ўпарадкавала маёнтак, а капліцу пакінула ў нязменным стане.

З 1970 года цэнтр сельсавета[4].

Насельніцтва

  • 1997 год — 767 жыхароў, 310 двароў[3].

Славутасці

Капліца-пахавальня Ажэшкаў

Крыніцы

  1. https://map.nca.by
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Зако́зелле, н.
  3. а б Закозель // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 506. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 снежня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya