Семежаўскі сельсавет
Се́межаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Семежава. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі БССР, з 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога дзялення 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Макранскага сельсавета[1]. Пасля скасавання Чырвонаслабодскага раёна 8 жніўня 1959 года далучаны да Капыльскага раёна. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1553 чалавекі[2], з іх 95,0 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 0,5 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1294 чалавекі[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia