Паштовая картка

Аднабаковая паштовая картка з арыгінальнай маркай Беларусі 2008 г., прысвечана 485-годдзю публікацыі паэмы Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра».

Пашто́вая ка́ртка, або по́ст-ка́рта (ад ням.: Postkarte) — від паштовага адпраўлення з пісьмовым паведамленнем, якое не запячатваецца ў канверт, а выконваецца на спецыяльным стандартным бланку са шчыльнай паперы або кардону. Паштовыя карткі ўпершыню з'явіліся ў Аўстрыі 1 кастрычніка 1869 г.

Міжнародны праект па абмене паштовымі карткамі паміж выпадковымі людзьмі называецца Посткросінгам.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya