Паўночная Інгрыя
Паўночная І́нгрыя (фінск.: Pohjois-Inkeri), таксама рэспу́бліка Кір'яса́ла (фінск.: Kirjasalon tasavalta) — кароткатэрміновае дзяржаўнае ўтварэнне інгерманландскіх фінаў на поўдні Карэльскага перашыйку, якое існавала ў часы Грамадзянскай вайны ў Расіі. ГісторыяРэспубліка абвясціла пра сваё аддзяленне ад Савецкай Расіі па Кастрычніцкай рэвалюцыі і кіравала часткай Петраградскага павета Петраградскай губерні з 1919 па 1920 гады на тэрыторыях на поўнач ад сучаснага Санкт-Пецярбургу. Адміністрацыйным цэнтрам дзяржаўнага ўтварэння з'яўлялася вёска Кір'ясала ў сучасным Усевалажскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі. Увесну 1919 года ў расійскай частцы Карэльскага перашыйку (тэрыторыя Расіі паміж Фінскім залівам і Ладажскім возерам) з ініцыятывы фінскай секцыі Петраградскага губернскага камітэта РКП(б) пачалася актыўная кампанія па правядзенні мабілізацыі інгерманландскага насельніцтва ў Чырвоную армію. Сялянства Інгерманландыі, гістарычнага рэгіёна на захадзе сучаснай Ленінградскай вобласці, пазбягала мабілізацыі, на што ўлады адказалі рэпрэсіямі — некалькі сотняў чалавек было арыштавана, а іх маёмасць канфіскаваная. Карнымі акцыямі кіраваў начальнік унутранай абароны Петраграда Якаў Петэрс. Ратуючыся ад пераследу, жыхары тэрыторый ля тагачаснай мяжы Фінляндыі (якая ў тыя часы была бліжэй да Санкт-Пецярбурга, чым цяпер) пераходзілі на тэрыторыю апошняй. Усяго ў ваколіцах Раўту (сучаснае Саснова) і Раасулі (сучаснае Арэхава) сабралося каля трох тысяч бежанцаў. 11 чэрвеня група мяцежных сялян колькасцю ў 150—200 чалавек захапіла мясцовасць Кір'ясала ў складзе пяці бліжэйшых вёсак (Аўтыё, Пусанмякі, Тыканмякі, Уўсікюля, Ванхакюля) і мытнага паста, якія знаходзіліся на савецкім баку мяжы. Фактычна гэтая тэрыторыя, якая мела плошчу каля 30 км², аддзялілася ад Расіі. 9 ліпеня ў Раўту адбыўся сход бежанцаў, у якім узялі ўдзел каля 400 чалавек. На сходзе быў абраны Часовы камітэт Паўночнай Інгрыі і абвешчана ідэя стварэння незалежнай Інгрыі. Гэтая заява, у прыватнасці, была рэакцыяй на рэпрэсіі з боку бальшавіцкага кіраўніцтва Расіі, бо да гэтага высоўваліся толькі лозунгі шырокай нацыянальнай аўтаноміі[2] — гэты рэгіён быў традыцыйным месцам пражывання фінаў. За нядоўгі час фактычнага існавання Паўночная Інгрыя мела ўсе традыцыйныя дзяржаўныя атрыбуты: герб, сцяг, гімн, армію, флот, ваенную форму і ўзнагароды, суд, друкаванае выданне («Kirjasalon Sanomat»)[3], пошту і паштовыя маркі. Па заключэнні ў 1920 годзе Тартускага мірнага дагавору тэрыторыя рэспублікі была прызнаная за РСФСР. 6 снежня быў спушчаны сцяг, у гэты ж дзень усё насельніцтва вёскі Кір'ясала сышло ў Фінляндыю. У 1927 годзе на тэрыторыі рэспублікі існавала мясцовае нацыянальнае ўтварэнне — Куйвазаўскі фінскі нацыянальны раён, пераназваны ў 1936 годзе ў Токсаўскі фінскі нацыянальны раён і скасаваны ў 1939 годзе[4].
Старшыні дзяржаўнага савета![]()
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia