Паўночнік
Паўночнік[2] (Knáutia) — род раслін падсямейства Dipsacoideae сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae). НазваРод названы ў гонар нямецкага натураліста і лекара Хрысціяна Кнаута[3] (1656—1716), вядомага працай Methodus plantarum genuina (лац.) (Гале, 1705), у якой ён прапанаваў сістэму класіфікацыі раслін, заснаваную на ўласцівасцях вяночка[4]. Па іншых звестках, род названы ў гонар абодвух братоў Кнаутаў — названага Хрысціяна Кнаута і яго старэйшага брата, лекара і батаніка Крыстофа Кнаута[5] (1638—1694). Батанічнае апісаннеАднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны[3][6]. Сцябло прамое, часта полае[3]. Лісце супраціўнае, цэльнакрайняе або перыстарассечанае, сцябловае лісце сядзячае, ніжняе — чарашковае[6]. Кветкі абодваполыя, сабраны ў галоўкі. Ложа суквецця пакрыта шчацінкамі. Вяночак з чатырма няроўнымі лопасцямі. Чашачка сподачкападобная, шчаціністая, з 8-16 зубчыкамі. Песцік з доўгім слупком і галоўчатым або двухлопасцевым лычыкам. Тычынак пяць[3][6]. ВідыПа інфармацыі базы даных The Plant List (2013), род уключае 48 відаў[7]:
Яшчэ каля 150 відавых назваў гэтага роду мае ў The Plant List (2013) статус unresolved name, г. зн. адносна гэтых назваў нельга адназначна сказаць, ці варта іх выкарыстоўваць як назвы самастойных відаў — альбо іх варта звесці ў сінаніміку іншых таксонаў[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia