Пераклад Бібліі Беларускага экзархата РПЦ

Перакла́д Бі́бліі Белару́скага экзарха́та РПЦ быў пачаты ў 1992 годзе па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта (Вахрамеева)[1] і на цяперашні час працягваецца.

Перакладам займаюцца члены Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы, якія пачалі гэтую працу ў супрацоўніцтве з Біблейскім таварыствам у Беларусі.

15 лістапада 2017 года Беларуская праваслаўная царква (БПЦ) прэзентавала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі свой пераклад Новага Запавету на беларускую мову. Пераклад зроблены са старажытнагрэчаскага тэксту, які традыцыйна ўжываецца ў праваслаўнай царкве. У працэсе сваёй работы Біблейская камісія аналізавала і ўлічвала ранейшыя спробы перакладу Свяшчэннага Пісання на беларускую мову. Выкарыстоўваліся таксама розныя пераклады Бібліі на рускую, украінскую, польскую, англійскую і іншыя мовы.[1]

Бібліяграфія

  • Евангелие Господа нашего Иисуса Христа. Святое Евангелие от Матфея : на четырех языках: эллинском, славянском, российском и белорусском : с параллельными местами / [по благословению Синода Белорусской Православной Церкви Московского Патриархата]. — Минск: Белорусский Экзархат, 1991. — 235, [11], [16] с. — (Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста ; кн. 1). — 50 000 экз.
  • Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста. Святое Евангелле паводле Марка : на чатырох мовах: грэчаскай, славянскай, рускай і беларускай : з паралельнымі месцамі / [пер. на беларус. мову Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ; па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.]. — Мінск: Выдавецтва Беларускага Экзархата, 1999. — 156 с. — (Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста ; кн. 2). — ISBN 985-65-03-15-9.
  • Святое Евангелле паводле Лукі : на чатырох мовах: грэчаскай, славянскай, рускай і беларускай : з паралельнымі месцамі / [пер. на беларус. мову Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ; па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.]. — Мінск: Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2003. — 262, [4], [1] с. — (Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста ; кн. 3). — 1 000 экз. — ISBN 985-6594-13-8.
  • Святое Евангелле паводле Іаана : на чатырох мовах: грэчаскай, славянскай, рускай і беларускай : з паралельнымі месцамі / [пер. на беларус. мову Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ; па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.]. — Мінск: Праваслаўны прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора, 2005. — 198, [4], [1] с. — (Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста ; кн. 4). — 1 000 экз. — ISBN 978-985-454-499-1.
  • Дзеянні святых апосталаў : на чатырох мовах: грэчаскай, славянскай, рускай і беларускай : з паралельнымі месцамі / [пер. на беларус. мову Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ; па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.]. — Мінск: Мінская фабрыка каляровага друку, 2010. — 271 с. — (Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста ; кн. 5). — 1 000 экз. — ISBN 978-985-454-499-1.
  • Свяшчэннае Евангелле : [богаслужбовае] / [пер. на беларус. мову Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ; па благаславенню мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы і мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі]. — 2-е выд.. — Гайнаўка: Bratczyk, 2008. — 303, [1], [4] с. — 1 000 экз. — ISBN 978-83-883255-12-0.
  • Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста / [пераклад з грэчаскай мовы на беларускую Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ; адказны рэдактар перакладу протаіерэй Сергій Гардун]. — Мінск: Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора : Медыял, 2017. — 542, [1] с. — 6 000 экз. — ISBN 978-985-6594-63-5, 978-985-6914-45-7.
  • Пасланні Саборныя і да Рымлян : на чатырох мовах: грэчаскай, славянскай, рускай і беларускай : з паралельнымі месцамі / [пер. на беларус. мову Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ; па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніаміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. ИС Б24-311-0117]. — Мінск: Медыял, 2023. — 239 с. — (Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста ; кн. 6). — 120 экз. — ISBN 978-985-7229-81-9.

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya