Пераклад Бібліі Станкевіча
Перакла́д Бі́бліі Я́на Станке́віча — пераклад Бібліі на беларускую мову аўтарства Яна Станкевіча ў супрацоўніцтве з гебраістам Майсеем Гітліным. Пераклад быў ініцыяваны «Беларускім Біблійным камітэтам», створаным у 1965 у ЗША з мэтаю выдаць і распаўсюдзіць беларускую Біблію. У склад камітэту ўвайшлі Майсей Гітлін (дырэктар), Янка Станкевіч і Т. Сайка (сябры)[1]. Іхні пераклад зроблены паводле пратэстанцкага канону[2] і зроблены з арыгіналу (Стары Запавет — з яўрэйскай, Новы Запавет — з грэчаскай мовы)[2], тэкстуальна не саступае ў даставернасці класічным перакладам. Пераклад быў выдадзены паэтапна. У 1970 годзе быў выдадзены «Новы Закон» (у Нью-Ёрку), у 1973 годзе — уся «Сьвятая Бібля». Абедзве часткі — класічным правапісам. Адной з адметных асаблівасцяў перакладу з’яўляецца яго насычанасць архаічнымі старабеларускімі формамі і неалагізмамі. Моўны пурызм Янкі Станкевіча зрабіў гэты пераклад цяжкім для чытання. Сучасная літаратурная мова значна адрозніваецца ад прапанаванага варыянту перакладу[1]. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia