Пераклад Новага Запавету Фёдара Клімчука
Пераклад Новага Запавету Фёдара Клімчука — пераклад Новага Запавету на гаворку вёскі Сіманавічаў. Першы пераклад Новага Запавету на загародскую гаворку. Пры працы выкарыстоўваліся адпаведныя пераклады на беларускай, расейскай, царкоўнаславянскай, польскай, украінскай. Выданне асвечанае не было. Фёдар Клімчук займаўся перакладам 15 гадоў, скончыўшы яго ў 2000 годзе. ПерадумовыФёдар Клімчук паўстагоддзя займаўся даследаваннем заходнепалескіх гаворак. Падобным перакладам ён хацеў захаваць гаворкі ў тым выглядзе, у якім яны дайшлі да нас. Спадар Клімчук не бачыў вялікіх перспектыў у дыялектаў, але выступае за тое, каб захаваць спадчыну, якая паступова знікае. ПеракладПрацу Клімчук пачаў у сярэдзіне 1980-х гадоў, яшчэ пры атэістычнай савецкай уладзе. Спачатку перакладаў на родную гаворку іншыя творы, свецкага зместу, напрыклад, «Слова пра паход Ігараў». А потым знайшоў выданні Бібліі на розных мовах і прыступіў. На нейкі час прыпыніў працу, бо не мог засяродзіцца — трэба было штодзень хадзіць у Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук. Да перакладу Бібліі ён вярнуўся ў 1993 годзе, калі выйшаў на пенсію. Перакладаў доўга і акуратна, выбіраў кожнае слова. Фёдар Клімчук казаў, што, вярнуўшыся да перакладу Новага Запавету, ён пачаў лепей спаць: замест таго каб таблеткі шукаць, пераклаў некалькі радкоў — і ўжо лепей спіцца. Клімчук закончыў свой пераклад Евангелля ў 2000 годзе[1]. ВыданніУ 2010 годзе тыражом 200 асобнікаў была выдадзеная першая частка на сродкі Станіслава Арцюшчыка[1]. У яе ўваходзілі Чатырохевангелле, Дзеянні Святых Апосталаў, Першае пасланне да Карынфянаў[2]. Другая частка была надрукаваная ў 2019 годзе накладам 500 паасобнікаў. Новае выданне было большае аб’ёмам на 40 працэнтаў: гэта поўная праца Фёдара Клімчука над перакладам Евангелля. Спадар Клімчук не дажыў да гэтай падзеі ўсяго некалькі месяцаў. Сродкі на выданне збіраліся праз платформу «Ulej». Збор сродкаў і выданне арганізаваў Сяргей Доўгушаў са «Спеўнага сходу» ў рамках праекту «Tradycyja». Заказы на кнігі прыйшлі з розных месцаў Беларусі, а таксама з-за мяжы: з Ангельшчыны і Аўстраліі. Прэзентацыя другога выдання адбылася ў Менску 23 студзеня 2019 года, а 1 сакавіка ў Берасці. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia