Пераклад Бібліі Дзекуць-Малея
![]() Перакла́д Лу́каша Дзе́куць-Мале́я — чатыры беларускамоўныя Евангеллі, выдадзеныя «тарашкевіцай» цягам 1926—1930 гадоў у перакладзе баптысцкага прэсвітара з Брэста Лукаша Дзекуць-Малея на пачатку 1920-х гадоў. Узяцца за справу перакладу Лукаша Дзекуць-Малея разам з жонкай вымусіў недахоп рэлігійных выданняў на пачатку XX стагоддзя. У 1927—1930 гадах баптысцкае выдавецтва «Компас» надрукавала паасобныя Евангеллі і некалькі брашураў беларускай мовай[1]. Пры перакладзе Дзекуць-Малей карыстаўся дапамогай і заўвагамі Антона Луцкевіча, які ўзяўся перакладаць цэлы Новы Запавет. У 1931 іх супольны пераклад Новага Запавету і псалмоў быў выдадзены ў Гельсінгфорсе (Фінляндыя)[1]. Пасля гэты пераклад перавыдаваўся яшчэ тройчы (1948, 1985 і 1991), дасягнуўшы агульнага тыражу амаль 50 000 асобнікаў. Ён дагэтуль лічыцца адным з найлепшых беларускіх перакладаў[2]. Да з'яўлення свайго перакладу ім карысталіся каталіцкія святары падчас набажэнстваў, аддаючы перавагу нават перад перакладам ксяндза Чарняўскага[3]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia