Пералая

Вёска
Пералая
літ.: Perloja
Герб
Герб
Касцёл
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Вышыня цэнтра
109 м
Насельніцтва
  • 744 чал. (2001)
Часавы пояс
Пералая на карце Літвы
Пералая (Літва)
Пералая

Пералая[1], часам Пярлая́[2] (літ.: Perloja) — вёска ў Аранскім раёне Аліцкага павета Літвы. Уваходзіць у склад Аранскай сянюніі. Стаіць на рацэ Мерачанка, за 19 км на захад ад Аран.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Гарадскі герб, 1792 г.

Першы пісьмовы ўспамін пра Пералаю датуецца 1478 годам. У 1413 годзе яна ўвайшла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У XV стагоддзі ў Пералаі быў пабудаваны касцёл. У 1710 годзе мястэчка пацярпела ад мору. У 1792 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Пералаі Магдэбургскае права.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пералая апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

Каля 1888 года ў Пералаі было 113 будынкаў.

Найноўшы час

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Пералая апынулася ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: ~1888 год — 790 чал, з іх 738 каталікоў і 52 іўдзеі[3]
Дынаміка насельніцтва з 1868 па 2021
1868*[4] 1866 1873 1897пер. 1905[5] 1923пер.[6] 1959пер.[7] 1970пер.[8]
660 790 660 1 356 1 217 1 070 1 063 1 041
1979пер.[9] 1980[10] 1986[11] 1989пер.[12] 2001пер.[13] 2011пер.[14] 2021[15] -
838 867 781 796 744 586 484 -
  • * pagal enciklopedijos išleidimo metus. Metai, kurių duomenys pateikti enciklopedijoje, nenurodyti.

Славутасці

  • Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Францыска Асізскага (1928—1930, пабудаваны паводле праекта Вацлава Міхневіча)
  • Помнік Вітаўту Вялікаму (1930)

Крыніцы

  1. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 290.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  3. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 143.
  4. Пржелае. Географическо-статистический словарь Российской Империи, T. 4 (Павастерортъ — Сятра-Касы). СПб, 1868, C. 211
  5. Гошкевич И. И. Виленская губернія: Полный списокъ населенныхъ мѣстъ со статистическими данными о каждомъ поселеніи, составленный по оффиціальнымъ свѣдѣниямъ. – Вильна, 1905.
  6. Lietuvos apgyventos vietos: pirmojo visuotinojo Lietuvos gyventojų 1923 m. surašymo duomenys. Kaunas: Finansų ministerija. Centralinis statistikos biūras, 1925.
  7. Perloja. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija  (літ.), T. 2 (K–P). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1968, 821 psl.
  8. Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės 1959 ir 1970 metais (Visasąjunginių gyventojų surašymų duomenys). Vilnius: Centrinė statistikos valdyba prie Lietuvos TSR Ministrų tarybos, 1974.
  9. Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės (1979 metų Visasąjunginio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos TSR Centrinė statistikos valdyba, 1982.
  10. Perloja. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, VIII t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1981. T.VIII: Moreasas-Pinturikjas, 563 psl.  (літ.)
  11. Perloja. Tarybų Lietuvos enciklopedija[lt], T. 3 (Masaitis-Simno). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1987, 354 psl.  (літ.)
  12. Kaimo gyvenamosios vietovės (1989 metų Visuotinio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos Respublikos Statistikos departamentas, 1993.
  13. Шаблон:2001sur(Alytus)
  14. Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2011 metų gyventojų ir būstų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2013. Suarchyvuota 2022-04-08.
  15. Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2021 metų gyventojų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2022.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya