Перанаспароз крыжакветных![]() Перанаспароз крыжакветных або Несапраўдная мучністая раса крыжакветных[1] — захворванне раслін сямейства капуставых (Brassicaceae), якое выклікаецца Hyaloperonospora brassicae і Hyaloperonospora parasitica[2] — грыбападобнымі арганізмамі, класіфікаванымі як ааміцэты, а захворванні, выкліканыя імі, належаць да групы хвароб, званых перанаспарозы[3]. Найбольш пашыраны на капусце, салаце, бручцы, турнэпсе, асабліва небяспечны для расады ў парніках. АпісаннеПапярэднія даследаванні згадвалі як прычыну захворвання Hyaloperonospora parasitica[4][1], але гэты від быў падзелены на некалькі іншых, і ў цяперашні час узбуджальнікам хвароб, што выклікаюць несапраўдную мучністую расу ў родаў капуста (Brassica), рэдзька (Raphanus) і гарчыца (Sinapis), лічыцца Hyaloperonospora brassicae[5]. Гэты патаген сустракаецца ва ўсіх рэгіёнах вырошчвання капуставых раслін у свеце[6]. Пашкоджваюць рапс і капусту, а таксама на многія дзікарослыя расліны з сямейства капуставых. У пасевах хвароба асабліва небяспечная для ўсходаў рапсу і капусты. Поўная гібель расады сустракаецца рэдка, але адміранне некаторых лістоў аслабляе расліны і прыводзіць да зніжэння ўраджаю[1]. У гады эпіфітоцый можа зніжаць ураджай да 80 %[1]. Акрамя таго, заражанае лісце капусты дадаткова засяляецца бактэрыямі роду Erwinia і некаторымі відамі грыбоў, што выклікае наступнае загніванне качаноў. Гэта можа адбывацца ў палявых умовах або пазней, падчас захоўвання[4]. Нават пры спрыяльных для ўзбуджальніка умовах мучністая раса не працякае ў выглядзе эпідэміі, паколькі большасць культурных сартоў адрозніваецца высокай устойлівасцю да гэтай хваробы. Фактарам, які аслабляе гэтую супраціўляльнасць, з’яўляецца занадта малая колькасць калійных угнаенняў[4]. СімптомыЗахворванне пашкоджвае расліны на розных стадыях развіцця. Яе прыкметнымі сімптомамі з’яўляюцца плямы на надземных частках раслін, у асноўным на лісці і семядолях. Спачатку яны жоўтыя, хларатычныя, затым бурыя[1]. У вобласці гэтых плям на ніжнім баку лісця ўтвараецца спачатку белы, затым шэры налёт[1]. Моцна заражанае лісце і семядолі адміраюць. Старое лісце асабліва ўспрымальнае да інфекцыі[4]. У капусты грыб часта пранікае ў храпку і ў каранёвую сістэму, выклікаючы пацямненне[1]. Этыялогія і эпідэміялогіяКрыніцай першаснай інфекцыі з’яўляюцца ааспоры, якія зімуюць у глебе на заражаных мёртвых раслінных рэштках, а часам і ў абалонках насення. Часам гіфы ўзбуджальніка могуць таксама зімаваць[1] (напрыклад, на лісці азімага рапсу). У перыяд вегетацыі заражаныя расліны вырабляюць споры, якія распаўсюджваюць хваробу і выклікаюць другасныя інфекцыі[4]. Гэтыя споры застаюцца жыццяздольнымі на працягу некалькіх дзён і распаўсюджваюцца і заражаюцца падчас вільготнага надвор’я. Пры тэмпературы 15—20 °C цыкл развіцця ад заражэння да ўтварэння спор доўжыцца ўсяго 3—4 дні[7]. ПрафілактыкаЗахворванне папярэджваюць або абмяжоўваюць глыбокім заворваннем пажніўных рэшткаў і захаваннем севазвароту. Пры вытворчасці расады варта пазбягаць залішняй вільготнасці паветра, выконваючы адпаведныя міжраддзі і гушчыню пасева, праветрываючы памяшканні і змагаючыся з пустазеллем. Апырскванне фунгіцыдамі выкарыстоўваюць толькі пры неабходнасці[4]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia